Знайсці
02.02.2023 / 17:5312РусŁacБел

У адказ на адпраўку нямецкіх танкаў Украіне Пуцін прыгразіў Захаду «не толькі бранятэхнікай»

Пуцін сказаў: «Мы свае танкі да іх мяжы не дасылаем, але ў нас ёсць, чым адказаць». «І прымяненнем бранятэхнікі справа не скончыцца, усе павінны гэта разумець», — адзначыў расійскі лідар.

Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа

«Тыя, хто ўцягвае еўрапейскія краіны, у тым ліку Германію, у новую вайну з Расіяй і тым больш безадказна заяўляе пра гэта як пра факт, які ўжо адбыўся, тыя, хто разлічвае атрымаць над Расіяй перамогу на полі бою, відаць, не разумеюць, што сучасная вайна з Расіяй будзе для іх зусім іншай», — сказаў прэзідэнт Расіі на канцэрце ў Валгаградзе з нагоды 80-годдзя Сталінградскай бітвы.

Ён назваў «неверагодным» факт, што Расіі зноў пагражаюць нямецкімі танкамі Leopard з крыжамі на бартах. Але зноў зманіпуляваў гістарычнымі фактамі — у 2023 годзе ў ролі акупантаў выступае якраз Расія.

Чытайце таксама:

Перад сустрэчай з Пуціным знік губернатар Валгаградскай вобласці

ГУР Украіны: Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць Данецкую і Луганскую вобласці

Даследаванне: Расія набывае характэрныя рысы дыктатуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бункер/адказаць/
03.02.2023
Нужно ввести санкции на ботокс и оно сразу высохнет и сдохнет
0
анатам /адказаць/
03.02.2023
Набор нечленораздельных звуков...
0
Пожалуй/адказаць/
03.02.2023
Обломался путин. Хотел стать Августом (Октавианом), а станет Августулом (Ромулом), при котором Западная Римская империя прекратила свое существование. А Восточная империя если и появится, так это в том случае, если Китай прирастет Сибирью. Бедная, несчастная Россия!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера