Знайсці
31.01.2023 / 16:531РусŁacБел

Старонкі ў сацсетках украінскага дэпутата Ганчарэнкі прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі». Той адказаў

Старонкі ў сацыяльных сетках дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны і лідара міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» Аляксея Ганчарэнкі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». «Мною гэта ўспрымаецца з пэўным гонарам», — каментуе палітык «Нашай Ніве» гэтае рашэнне рэжыму.

Аляксей Ганчарэнка. Фота: сацыяльныя сеткі палітыка

«Калі абсалютна злачынны рэжым Лукашэнкі кажа, што для яго ты вораг і ён баіцца цябе, тое прыемна. Значыць, раблю ўсё правільна», — каментуе Аляксей Ганчарэнка.

Ён лічыць, што нагодай для прыняцця рашэння аб прызнанні яго старонак у сацыяльных сетках «экстрэмісцкімі» стаў даўні пост са згадкай Лукашэнкі.

У ім гаварылася, што «ў наступны Дзень незалежнасці Украіны Лукашэнка будзе вісець на слупе. І беларускі народ будзе вольны і будзе жыць у дэмакратычнай дзяржаве».

У жніўні 2022 года на Ганчарэнку ў Беларусі завялі крымінальную справу. У выказванні ўкраінскага палітыка Генеральная пракуратура Беларусі ўгледзела «гвалт ці пагрозу адносна службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». За пяць мінулых месяцаў звестак пра яе ход не было.

«Я толькі магу паўтарыць, што рана ці позна Лукашэнка будзе на лаве падсудных», — адзначае Аляксей Ганчарэнка.

Ён лічыць, што сваёй дзейнасцю дужа «нервуе» Лукашэнку. Рэагаваць на прызнанне сваіх сетак у Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» не збіраецца.

«Звяртацца да Лукашэнкі я буду толькі, калі пабачу яго на лаве падсудных. Найвыразнейшы адказ яму — гэта тое, што з маім удзелам Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла на мінулым тыдні рашэнне, што неабходна ствараць міжнародны трыбунал супраць Пуціна і Лукашэнкі. Ніякага іншага адказу яму даваць не трэба», — кажа Аляксей Ганчарэнка.

Украінскі палітык вядомы сваёй крытыкай рэжыму Лукашэнкі, падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху і Палка Каліноўскага, з прадстаўнікамі якога сустракаўся. Ганчарэнка ініцыяваў збор подпісаў пад петыцыяй з заклікам разарваць дыпламатычныя адносіны з Беларуссю. 

26 студзеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы зацвердзіла свае патрабаванні аб стварэнні спецыяльнага трыбунала для судовага пераследу Пуціна і Лукашэнкі, прызнаных вінаватымі ў агрэсіі супраць Украіны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Мы не вызначаем, хто ёсць беларускім лідарам». Украінскі дэпутат — пра каліноўцаў, палітыку і выплаты сем'ям загінулых

Генпракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы супраць украінскага дэпутата Ганчарэнкі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы пацвердзіла супольную адказнасць за вайну кіраўніцтва Расіі і Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Чаркашкварка/адказаць/
31.01.2023
I правiльна адказау ....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера