Знайсці
31.01.2023 / 17:1928РусŁacБел

У БДУ забаранілі святкаваць Дзень святога Валянціна

Студэнтам прапанавалі правесці «мерапрыемствы, прымеркаваныя да любові да Радзімы».

Скрын паведамлення з чата

Інфармацыя пра забарону мерапрыемстваў да Дня святога Валянціна з'явілася ў сацсетках. Яе ж «Нашай Ніве» пацвердзілі некаторыя студэнты.

Адзін з іх расказвае, што яшчэ ў лістападзе мінулага года ў БДУ прыйшоў ліст зверху з патрабаваннем «імпартазамяшчэння заходніх святаў» з-за папулярнасці Хэлоўіна, які «не адпавядае традыцыям беларускага народа і згубна ўплывае на маладое пакаленне».

«Забарона Дня святога Валянціна, відаць, заканамерны працяг гэтага ж шляху. Яны патрабавалі альтэрнатывы папулярным святам», — кажа ён. 

Па словах студэнтаў, на месцы за «парадкам» сочыць прарэктарка па выхаваўчай працы і сацыяльных пытаннях у БДУ Ганна Бакун, кандыдат юрыдычных навук. Да гэтага яна ўжо забараняла праводзіць некаторыя святы.

 

Ганна Бакун. Фота: прэс-служба ФФСН БДУ

У прыёмнай прарэктаркі на пытанне аб тым, як можна адсвяткаваць Дзень святога Валянціна ў інтэрнаце, адказаць па тэлефоне адмовіліся, прапанавалі запісацца да Бакун на асабісты прыём. 

Паведамленне ад Ганны Бакун наконт святкавання Хэлоўіна

Да лістапада 2022-га Ганна Бакун займала пасаду намесніка дэкана па выхаваўчай працы юрыдычнага факультэта БДУ. Пасля яе павысілі да пасады прарэктара ўніверсітэта.

Бакун аказвала ціск на пратэстуючых студэнтаў. Яна загадвала ім пісаць тлумачальныя, «запрашала» на пасяджэнні прафілактыкі правапарушэнняў, выпісвала заўвагі за пропускі толькі «небяспечным» студэнтам, матывуючы гэта тым, што яны «псуюць рэпутацыю БДУ».

Ганна Бакун таксама выступала сведкай на судзе «па справе студэнтаў».

Раней яна пакідала каментарый пад адным з пастоў МЗС Беларусі.

«Найлепшая заява беларускага МЗС! Любімую не прадаюць Дзярждэпу! Мы — не ліцвіны!» — напісала яна. 

Скрын з сацсетак

Чытайце таксама: 

З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак

Сяргей Гаранін: Узаемадапамога і салідарнасць сёння зачыненыя ў камерах. Але яны захоўваюцца

Пашырылі спіс ВНУ, у якія алімпіяднікі могуць паступаць без экзаменаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.01.2023
они (истинные ліцьвіны) хоть бы с самоназванием своим разобрались и с тем, как оно пишется, на самом деле
а потом уже
шо та-там штоле
0
Грышка /адказаць/
01.02.2023
Сапраўды, праявіце любоў да радзімы 14 лютага 2023 года. У гэты дзень размаўляйце, напішыце, прачытайце й сьпявайце толькі па-беларуску, толькі на роднай мове беларускае радзімы, а не на чужой імпартаванай мове.
0
Ліцвін/адказаць/
02.02.2023
Мы—Ліцвіны!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера