Знайсці
31.01.2023 / 15:211РусŁacБел

Рада культуры абвяшчае конкурс. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Беларуская Рада культуры запрашае творцаў падаваць свае заяўкі на конкурс у межах ArtPower Belarus. Нядаўна прэзентаваны праект фінансава падтрыманы Еўрасаюзам на 2 мільёны еўра і рэалізуецца Радаю супольна з Дацкім інстытутам культуры.

Сярод галоўных задач ArtPower Belarus — падтрыманне беларускіх культурніцкіх праектаў, як у краіне, так і за мяжой. Самі творцы, арганізацыі ды ініцыятывы могуць прэтэндаваць на міні-гранты — ад 1000 да 5000 еўра, мідзі-гранты — ад 5000 да 60000 еўра, а таксама гранты мабільнасці, якія можна скарыстаць на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў ды іншага, — у сярэднім на 2000 еўра.

«Мы стараемся не губляць часу і спрыяць таму, каб нават у такіх складаных умовах беларуская культура жыла і развівалася, — кажа кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. — ArtPower Belarus ствараўся акурат для таго, каб надаць галасам творцаў больш моцнае гучанне, а ў іх саміх узмацнілася адчуванне запатрабаванасці і важнасці іх меркавання. Спадзяваюся, што дзякуючы праекту ў розных сферах з'явяцца важныя і натхняльныя творы, паездкі ў межах праграмы мабільнасці дадуць новы досвед і кантакты, а само культурніцкае кам'юніці ўзмацніцца».

За першы год працы ArtPower Belarus збіраецца вылучыць не менш за 15 міні-грантаў на агульную суму 75000 еўра, не менш за 11 мідзі-грантаў на агульную суму 440000 еўра і не менш за 50 грантаў мабільнасці на агульную суму 100000 еўра. Праект разлічаны на 28 месяцаў, заклікаў падаваць заяўкі на мідзі-гранты будзе два. У межах першага кола дасылаць праекты можна да 12 сакавіка 2023 года. Заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці можна падаваць цягам усяго перыяду — разглядацца яны будуць кожны квартал.

«Мы з нецярпеннем чакаем свежыя ідэі з розных сфер культуры, а таксама міжсектарныя ініцыятывы. Праектная падтрымка разам з праграмай мабільнасці — цудоўная магчымасць для творцаў быць пачутымі, заявіць пра сябе і свае ідэі ды атрымаць не толькі фінансавы складнік, але і каштоўную зваротную сувязь ад экспертнай супольнасці», — каментуе прадстаўніца рэсурснага цэнтру Беларускай рады культуры Эліна Калнібалоцкая.

Кожны з пададзеных праектаў будзе спачатку разглядацца экспертнай, а пасля адборачнай камісіямі. Першая будзе фармавацца з адмыслоўцаў сферы, у другую ўвойдуць 3 прадстаўнікі Дацкага інстытуту культуры, 2 прадстаўнікі Беларускай рады культуры і 2 эксперты звонку.

Падаць заяўку на грант можна на сайце Рэсурснага цэнтру Беларускай рады культуры. Усе заяўкі будуць захоўвацца ў бяспечным месцы.

Беларуская рада культуры і Дацкі інстытут культуры таксама запрашаюць творцаў на інфасесію 7 лютага, адмыслова арганізаваную для таго, каб адказаць на пытанні, датычныя ArtPower Belarus, падачы заявак ды адбору праектаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Невераятны змагар/адказаць/
31.01.2023
Гранты наша ўсё, папіліць грошы мы любім
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера