Знайсці
31.01.2023 / 14:299РусŁacБел

Аб’яднаны пераходны кабінет абмеркаваў з уладамі Польшчы праблемы беларусаў: пашпарты, рахункі, нядзельныя школы

Сустрэчы адбыліся з прэзідэнтам Анджэем Дудам, віцэ-прэм’ерам Пятром Гліньскім, маршалкам сейма Эльжбетай Вітэк, іншымі польскімі чыноўнікамі, пасламі краін Еўрасаюза.

«Пакуль Варшава пачала выдачу спецыяльных праязных дакументаў беларусам, якія па тых ці іншых прычынах страцілі пашпарты, і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створаная група для вырашэння праблемных пытанняў», — нагадалі ў АПК.

Пры Мінфіне анансаванае стварэнне аналагічнай структуры для вырашэння праблем пры адкрыцці рахункаў, адкрыцця і вядзення бізнесу беларусамі ў Польшчы.

«Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасці выдзеліць фінансаванне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаванне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэнне сумеснай працоўнай групы», — дадалі ў АПК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Citizen/адказаць/
01.02.2023
иммитация бурной деятельности.         
1
златая рыбка/адказаць/
01.02.2023
даведка, напомните-ко, если вас не затруднит, кем она себя только не величала ?
а-то я уже несколько запуталось в этих величаниях величества ее
0
даведка/адказаць/
01.02.2023
Неделю назад Болкунец это всё представителю офиса Лебедько публично в глаза высказывал на Белсате. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера