Знайсці
31.01.2023 / 22:349РусŁacБел

Не выкідайце абгортку ад масла: вось што можна з ёй зрабіць

Абгортку мы звычайна выкідаем. Але ж і яе можна выкарыстаць.

Фота: commons.wikimedia.org

Лішняе смецце прыродзе не трэба, таму варта мінімізаваць яго колькасць. Усё, што можна выкарыстоўваць двойчы і тройчы, варта выкарыстоўваць двойчы і тройчы.

Калі заканчваецца пачак масла, на ўнутраным баку абгорткі ўсё роўна застаецца танюткі слой тлушчу. Проста складзіце абгортку гэтым тлустым слоем унутр і пакладзіце яе ў маразільнік.

Потым, калі будзеце нешта выпякаць у форме (напрыклад, пірог ці торт) ці на блясе, вам трэба будзе змазаць форму ці бляху маслам. Для гэтага выдатна падыдзе абгортка, якую вы загадзя паклалі ў маразільнік: проста развярніце яе. Практычнасць гэтага метаду яшчэ і ў тым, што вам не прыйдзецца мыць рукі пасля гэтай працэдуры.

Рэцэпт на выхадныя. Часночная курачка з сырам: новы смак

Рэцэпт на выхадныя. Бананавы тарт татэн — французская класіка па-новаму

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з ананасамі: незвычайная страва, дзецям спадабаецца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
ЯНКА/адказаць/
01.02.2023
Як гэта «заканчваецца пачак масла»? Паядаць масла з абгорткі гэта, як сьлед, непрыстойна. А калі перакладаць адразу ў масьляніцу, то тлушч на ей амаль не застаецца. Толькі сьвет, бачна з гэтага «Арцікулу», даволі разнапоўстны. Таму, алё, аматары сьмецьця, магу дасылаць вам накладзеным плацяжом абгорткі ад масла й цукерак. Але лепей скуркі ад кіўбасы, бо тамака слой тлусту нашмат большы!
1
плоў/адказаць/
01.02.2023
а яшчэ валасы можна мазаць - будуць блішчэць
0
Фрося Бурлакова/адказаць/
01.02.2023
Перакладаю у маслянiцу масла з лядоунi наумысна каб нiчога на абгортцы не заставалася i масла мела прыгожую не размазану ю форму. Але ж i такiм спосабам бавiлася - адзiны мiнус што можна забыць пра прыхаваныя абгорткi i яны валяюцца у лядоунi без справы як пакет з пакетамi
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера