Знайсці
31.01.2023 / 13:08РусŁacБел

EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы

Летась яе літоўская дачка EPAM Sistemos заплаціла ў мясцовую казну €10,4 млн і абышла чэмпіёна многіх папярэдніх гадоў — дата-цэнтр амерыканскага плацежнага сэрвісу Western Union (€9,1 млн), піша Office Life.

У ліку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў IT-сектара Літвы апынуліся яшчэ некалькі кампаній з беларускімі каранямі. Гэта Wargaming Vilnius (€8,5 млн), Melsoft LT (€4,1 млн) і Gurtam (€2,5 млн).

Epam Sistemos, Wargaming Vilnius і Melsoft LT, паводле падлікаў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Мінфіне Літоўскай Рэспублікі, па выніках 2022 года ўвайшлі ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У ім яны занялі 128-ы, 165-і і 404-ы радкі адпаведна.

Мінулы год стаў рэкордным па прадстаўніцтве ў рэнкінгу кампаній з беларускімі каранямі.

Больш за ўсё падаткаў заплаціў прыватны трэйдар тэхнічнай солі LIT Salt Trade. Кампанія заняла 126-е месца. Акрамя Літоўскага рынку, LIT Salt Trade працуе таксама на рынках Латвіі, Польшчы і Эстоніі.

Таксама ў гэты спіс уключаны вытворца і дыстрыб'ютар оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide (174-е месца і €7,9 млн выплачаных падаткаў) і кампанія Vidar Baltic (225-ы радок і €5,7 млн). Vidar Baltic — гэта рэарганізаваная ў мінулым годзе збытавая структура аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кармоў ДК «Садружнасць». Раней яна называлася Sodrugestvo Baltija.

У рэгіянальныя рэйтынгі ўвайшлі Санаторый «Беларусь» у Друскеніках (€0,6 млн) і металатрэйдар Prekubos namai BMZ-Baltija ў Шаўляі (€1,5 млн).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930