Знайсці
31.01.2023 / 12:44РусŁacБел

Міністр абароны Украіны сустрэнецца з Макронам

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у аўторак сустракаецца з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. У французскую сталіцу таксама прыедзе старшыня Вярхоўнай рады Украіны Руслан Стэфанчук.

Эмануэль Макрон. Фота Alex Brandon / AP

Напярэдадні на пытанне журналіста аб магчымых пастаўках знішчальнікаў ва Украіну Макрон адказаў, што, «у прынцыпе, нічога не забаронена», але толькі ў тым выпадку, дадаў Макрон, калі гэта не прывядзе да эскалацыі і не аслабіць французскае войска. Такія ж умовы раней Францыя ставіла з нагоды магчымых паставак ва Украіну танкаў Leclerc.

«Мы будзем разглядаць кожны выпадак асобна», — сказаў Макрон у панядзелак падчас візіту ў Гаагу.

«Як вядома, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон даручыў міністру абароны вывучыць гэтае пытанне. На цяперашні момант магу сказаць, што ні адно рашэнне яшчэ не прынятае, але ні адно рашэнне не з'яўляецца немагчымым», — раней адказала на пытанне аб пастаўках танкаў кіраўніца французскага МЗС Катрын Калана.

Раней Францыя ўжо абвясціла аб пастаўках Украіне лёгкіх танкаў AMX-10RC, пасля гэтага Нямеччына пагадзілася даць Кіеву свае асноўныя баявыя танкі «Леапард», а ЗША — «Абрамс».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031