Знайсці
30.01.2023 / 23:17РусŁacБел

Беларусы сталі пераводзіць грошай за мяжу ўдвая менш

Грашовыя пераводы беларусаў за мяжу праз даступныя міжнародныя сістэмы пераводаў у IV квартале 2022 года скараціліся амаль удвая ў параўнанні з папярэднім кварталам, паведамілі выданню Office Life ў Нацыянальным банку.

У кастрычніку — снежні беларусы перавялі за мяжу амаль 43,6 млн даляраў у эквіваленце, у той час як у папярэднім квартале было амаль 79,4 млн даляраў. Менш было толькі ў I квартале года — звыш 40,8 млн даляраў.

Скарацілася і сярэдняя сума перавода — з 525,26 даляра да 267,99 даляра.

Пры гэтым у атрыманні сродкаў з-за мяжы дынаміка іншая: з сярэдзіны года ідзе паступовае зніжэнне. Калі ў II квартале было 115,2 млн даляраў, то ў III — 59,3 млн даляраў, у IV — 49,2 млн даляраў.

А вось прыкметнай змены ў сумах тут не адбылося: у сярэднім на працягу года беларусам пераводзілі 298,44 даляра.

Мяркуючы па сістэмах, праз якія паступалі грошы, гаворка ідзе ў асноўным пра пераводы ў Расію і краіны СНД, бо выкарыстоўваліся сістэмы пераводаў «Юністрым», «Залатая Карона», Money Gram, Contact, «Сбербанк Анлайн».

Аказанне паслуг сістэмамі Ria Money Transfer і Western Union на тэрыторыі Беларусі прыпынена.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930