Знайсці
30.01.2023 / 16:52РусŁacБел

Рэшткі сядзібы ў Ручыцы на Вілейшчыне ўнеслі ў спіс каштоўнасцяў

Уключэнне гістарычнага помніка ў спіс адбылося згодна з афіцыйна апублікаванай пастановай Міністэрства культуры Беларусі № 85 ад 2 лістапада. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым партале, піша «Рэгіянальная газета».

На фота — некалі велічная капліца, што стаяла на ўездзе ў маёнтак. Так яна выглядала ў жніўні 2022 года

У зону аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці трапляюць вадаём, рэшткі дзвюх капліц і царква ў Ручыцы (былы маёнтак Ганута).

Адзін з самых велічных маёнткаў Вілейшчыны ў Гануце (сёння вёска Ручыца) пабудаваў у 1765 годзе архітэктар з Італіі. Яго запрасіў тагачасны гаспадар Тадэвуш Агінскі. А сядзіба Ганута была ўвогуле вядомая ад пачатку XVI стагоддзя. Маёнтак, пабудаваны ў 1765-м, складаўся з палаца і гаспадарчых пабудоў.

Сёння пра былую веліч нагадвае напаўразбураная капліца, а таксама рэшткі бровара і панскага млына. На месцы палаца — зарослы ўзгорак.

Кампазітар і дыпламат Міхал Клеафас Агінскі стаў гаспадаром маёнтка ў 1814 годзе, атрымаўшы Гануту ў спадчыну ад сваякоў. Апошнім уладальнікам Гануты быў род Валовічаў.

Маёнтак значна пацярпеў у Першую сусветную, але быў адноўлены. Канчаткова Гануту знішчылі ў 1943 годзе. Тады знішчалі шматлікія панскія сядзібы.

Увосень 2020 года адзін са слупоў капліцы XVIII стагоддзя рухнуў. Тады ж у Вілейскім райвыканкаме журналісту «Рэгіянальнай газеты» паведамілі, што будуць шукаць грошы, каб умацаваць дах, бо маглі зваліцца астатнія слупы капліцы. А яшчэ — дабівацца, каб зрабіць ахоўную зону, бо без гэтага былі немагчымыя праектныя работы.

Чытайце таксама:

На месцы былога маёнтка Агінскіх знайшлі старыя цаглінкі са слядамі сабакі і ката

Вілейскі райвыканкам пра разбураную капліцу: Яшчэ не ўсё страчана. Будзем умацоўваць дах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031