Знайсці
29.01.2023 / 22:383РусŁacБел

У Мінску безбілетніца пабіла кантралёрку

30-гадовая мінчанка, едучы без білета, пабіла кантралёрку з больш чым 20-гадовым стажам, якая спрабавала дабіцца ад яе аплаты за праезд. Цяпер парушальніца знаходзіцца за кратамі ў чаканні суда, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Па словах кантралёркі, у той дзень яна з калегай працавала па маршруце 36-га тралейбуса. Увайшоўшы ў салон, жанчыны заблакавалі валідатары і пачалі правяраць у пасажыраў праязныя дакументы.

На адным з сядзенняў спала нецвярозая жанчына. Калі яе пабудзілі, то аказалася, што праезд яна не аплаціла. Жанчыну высадзілі, але пазней яна, злавіўшы момант, зноў зайшла ў тралейбус. Кантралёрка, пабачыўшы гэта, пайшла зноў парушальніцу выганяць, на што тая адрэагавала агрэсіўна.

Нецэнзурна лаючыся, жанчына двойчы ўдарыла кантралёрку нагой у жывот, пасля чаго пабегла ў рэстаран хуткага харчавання, дзе села за столік. Калі ж ёй паведамілі, што на яе ўжо выклікалі міліцыю, то сарвала з кантралёркі акуляры і шапку, схапіла адной рукой за валасы, а другой — за шыю і моцна штурхнула.

Пасля гэтага безбілетніца накіравалася ў бок аўтавакзала «Цэнтральны», затым хацела схавацца ў метро, але ўрэшце была затрыманая. Усе яе дзеянні былі зафіксаваныя кантралёрскім відэарэгістратарам.

У пракуратуры адзначылі, што абвінавачваная раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Тым не менш, адносна яе завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 366 КК (здзяйсненне гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) і змясцілі пад варту. Па гэтым артыкуле могуць пазбавіць волі нават на 7 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
даведка/адказаць/
29.01.2023
Надеюсь, это не мать Азарёнка, а то это минчанку закатуюць в застенках ГУБОПиК...
5
Вадя/адказаць/
30.01.2023
Зачем приставать к пьяной тётке?
1
Востраў кахання /адказаць/
30.01.2023
Вадя, о_О
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера