Знайсці
29.01.2023 / 14:551РусŁacБел

На настаўніка геаграфіі, які быў у выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць пратакол, завялі новую справу

Палітвязня Руслана Садоўнічага, асуджанага да 3,5 года калоніі, будуць судзіць па двух новых артыкулах.

Пра новую справу паведамляе «Вясна».

Руслан Садоўнічы выкладаў геаграфію ў школе. У 2020 годзе быў ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, адмовіўся ставіць свой подпіс у пратаколе. У Руслана 3 група інваліднасці па зроку. 

Яго абвінавацілі ў тым, што ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас міліцыянтаў і іх блізкіх. 21 лютага 2022 года Руслана асудзілі да 3,5 года калоніі. 28 чэрвеня КДБ унёс палітвязня ў «спіс тэрарыстаў».

Тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі. Нядаўна супраць Руслана распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Судзіць яго пачнуць 31 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя — Дзмітрый Карсюк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Страх/адказаць/
29.01.2023
Как же ябатьки боятся и ненавидят ПРАВДУ !!!
У ябатек, страх перед ПРАВДОЙ и страх за совершённые ябатьками ПРЕСТУПЛЕНИЯ,
давно снёс им крышу, такой же, липкий страх сжирает и лукашенко. Посмотрите на эту старую груду развалин,которую разваливает и пожирает страх, когда она ест из одной миски со шпицем.....

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера