Знайсці
28.01.2023 / 09:373РусŁacБел

Ва Украіне ствараюцца першыя ў свеце роты аператараў ударных беспілотнікаў

Навігацыя будзе ажыццяўляцца пры дапамозе сістэм «Starlink» Ілана Маска.

Фота: Генеральны Штаб УСУ

Ва ўкраінскай арміі пры дапамозе праграмы «Армія дронаў» фармуюцца першыя ў свеце ўдарныя роты БПЛА. Пра гэта 27 студзеня ў сваім фэйсбуку паведаміў Генеральны Штаб УСУ.

Згодна з распараджэннем Галоўнакамандуючага УСУ генерала Валерыя Залужнага, для рэалізацыі праекта створаны Каардынацыйны штаб з ключавымі міністэрствамі і службамі.

«Гэта неабходна для ўвасаблення шэрагу ключавых рэформаў і маштабавання вытворчасці БПЛА з мэтай забяспечыць імі ўкраінскую армію», — падкрэсліваюць у Генштабе УСУ.

Адзначаецца, што ўжо адабраны самыя прафесійныя вайскоўцы, якія ўзначаляць гэтыя ўдарныя роты. Кожная з іх атрымае беспілотнікі і боепрыпасы да іх, а таксама сістэмы Starlink і іншае неабходнае абсталяванне для знішчэння ворага.

Чытайце яшчэ:

Ва Украіне загінуў беларус-добраахвотнік Эдуард Лобаў 

Зяленскі: Пасля ўварвання ва Украіну Пуцін для мяне — ніхто 

Першыя «лаўцы шахедаў» ужо працуюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
даведка/адказаць/
28.01.2023
Не разумею, якім бокам тут старлінк і навошта ён у дроне? Замест GPS? Ну тады чакайце пакуль Ілан зноў псіхане і які выбрык зробіць
28.01.2023
Хутчэй за ўсё тут памылка. Старлінк выкарыстоўваецца не для навігацыі, а для сувязі, а навігацыя - з дапамогай глабальных сістэм пазіцыянавання. Звычайна цяпер навігацыйныя прыёмнікі выкарыстоўваюць сігналы ад усіх даступных сістэм: GPS, ГЛОНАСС, Галілео і нават кітайскай Бэйдоў.
2
Зорны/адказаць/
28.01.2023
даведка, джыпіэс больш уразлівы - яго сігнал ужо даўно навучыліся перахопліваць і падмяняць. А старлінк - пакуль нет. Старлінк паказаў сваю эфектыўнасць, больш за тое, US Department of Defense уклаў вялікі капітал туды, так што ніякіх сур’ёўныз выбракаў не будзе (мо акрамя пустой пісаніны Ілана ў Твітары).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031