Знайсці
22.01.2023 / 14:21РусŁacБел

Змяніліся правілы куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў

Змены ў парадку куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў прадугледжаныя абноўленым указам Лукашэнкі № 504 «Аб мерах па ўпарадкаванні здзелак па адчужэнні транспартных сродкаў». Указ падпісаны яшчэ ў ліпені мінулага года, але ўступае ў дзеянне толькі з 22 студзеня 2023 года.

Цяпер купіць ужываны аўтамабіль можна толькі па пісьмовай дамове — раней хапала і рахунка-даведкі. Але калі рахунак-даведка аформленая да 22 студзеня, то па ёй аўтамабіль зарэгістраваць яшчэ будзе можна.

Да пераліку тых, хто можа рэгістраваць дамовы, далучаныя натарыусы, раней гэта дазвалялася толькі ДАІ, а калі гаворка ішла пра сельгастэхніку — то і Мінсельгасхарчу.

Плаціць за аўтамабілі юрыдычныя асобы і ІП могуць толькі праз безнаяўны разлік, а разлік наяўнымі дапускаецца толькі тады, калі прадавец і купец — фізічныя асобы.

Права ўласнасці на аўтамабіль пераходзіць да пакупніка з моманту дзяржрэгістрацыі або натарыяльнага засведчання дагавора. Калі фізічная асоба купляе ў ІП ці юрасобы, то пакупнік становіцца ўласнікам з моманту фізічнай перадачы яму машыны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031