Знайсці
30.01.2023 / 22:13РусŁacБел

«Тэкставая шыя». Шмат часу сядзіце за камп’ютарам і спіна пачынае гэта адчуваць? Падказваем, як з гэтым змагацца 

Эксперты называюць «тэкставай шыяй» сутулую паставу, якая фарміруецца ў людзей, якія цэлы дзень сядзяць за камп'ютарам ці ў тэлефоне. 

Фота: vecteezy

Часопіс Time выпусціў цэлы артыкул з карыснымі парадамі наконт таго, як лепш за ўсё змагацца з наступствамі сядзячай працы за комп'ютарам.

Сутуласць уплывае на ўвесь хрыбет і можа прывесці да розных хвароб. 

Галава чалавека важыць 10—12 кг, і калі трымаць яе прама, то задзейнічаецца мноства мышц шыі і плячэй. Гэтыя мышцы з часам слабеюць, калі чалавек у такой позе праводзіць цэлы працоўны дзень, а потым яшчэ пасля працы дома, горбячыся, працягвае заліпаць у смартфон або камп'ютар.

Што ж рабіць у такім выпадку? Як пазбегнуць негатыўных наступстваў для свайго здароўя? Навукоўцы аднагалосна рэкамендуюць — трэба правільна арганізоўваць сваё працоўнае месца. 

Калі чалавек праводзіць большую частку дня перад камп'ютарам, то нават невялікія нязручнасці будуць мець наступствы. Галоўнае — мець магчымасць зручна сядзець і працаваць за камп'ютарам, не нахіляючыся наперад. Для гэтага неабходна, каб манітор знаходзіўся на правільнай вышыні. Калі чалавек сядзіць проста, адкінуўшы галаву назад, узровень яго вачэй павінен быць на пяць сантыметраў ніжэй за верхнюю частку манітора. У той жа час трэба, каб перадплеччы і рукі зручна ляжалі на стале, калі чалавек працуе.

Аднак з ноўтбукам прыняць такую позу складана: калі падымеце яго на ўзровень вачэй — вашыя рукі будуць у некамфортным становішчы, а калі апусціце яго — будзеце нахіляць галаву ўніз.

Таму адна з карысных парад у такой сітуацыі — гэта частая змена паставы. Таксама дапамагае расцяжка: адыдзіце ад працоўнага месца, сцісніце лапаткі, пакруціце плячыма, выцягніце шыю і апусціце падбародак.

Гэта павялічыць хуткасць руху крыві і задзейнічае тыя мышцы, якія вы не выкарыстоўваеце, заседжваючыся за клавіятурай.

Таксама эксперты адзначаюць, што ў выпадку, калі чалавек праводзіць цэлы дзень за рулём аўтамабіля, яго сядзенне павінна быць у вертыкальным становішчы, што дазволіць галаве знаходзіцца над шыяй і плячамі. Трэба сачыць за паясніцай і падтрымліваць яе падчас працяглых паездак. 

І нарэшце, што рабіць з тэлефонам і іншымі партатыўнымі прыладамі, каб пазбегнуць такіх непрыемных з'яў, як «тэкставая шыя»?

«Паспрабуйце падняць гэтыя прылады на ўзровень вачэй, але гэта нерэальна на працягу больш чым некалькіх хвілін. Можна проста паспрабаваць менш імі карыстацца. Гэта, напэўна, усё, што можна ў такой сітуацыі зрабіць», — падагульняюць эксперты.

Чытайце яшчэ:

Гелевы манікюр здольны выклікаць рак

«Гэта новая норма». Як сацсеткі змяняюць мозг падлеткаў — навуковае даследаванне

Кашаль — не адзіны сімптом. Вось што вядома пра кракен, самы заразны штам кавіду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера