Знайсці
14.01.2023 / 08:403РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Бульба, фаршыраваная траской, — страва для сямейнага абеду

У гэтым рэцэпце смак рыбнага пірага спалучаецца з водарам запечанай бульбы. У выніку атрымліваецца сытная страва з мяккай тэкстурай, якой не сорамна пачаставаць бацькоў ці бабулю з дзядулем.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць бульбу, фаршыраваную траской, вам спатрэбіцца:

  • 4 вялікія бульбіны (кожная вагой прыкладна 225 грамаў)
  • аліўкавы алей
  • 1 літр неразведзенага малака
  • 2 зубкі часнаку (расцісніце іх)
  • 1 лаўровы ліст
  • 300 грамаў філе траскі без костак і скуры
  • 3 сталовыя лыжкі буйна нарэзанай пятрушкі
  • 55 грамаў цёртага чэдару ці іншага цвёрдага сыру
  • соль і молаты чорны перац
  • для падачы: 1 лімон, нарэзаны на долькі, і жменя лісця крэс-салаты.
  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Добра памыйце бульбу, абсушыце яе і некалькі разоў накаліце відэльцам. Наліце на рукі трохі аліўкавага алею і пратрыце бульбу. Выкладзіце яе на бляху і выпякайце 50—60 хвілін да гатоўнасці.
  2. Каб зрабіць начынку, наліце ў каструлю малако, дадайце часнок і лаўровы ліст, прыпраўце соллю і перцам і давядзіце да кіпення. Дадайце траску і варыце ўсё на павольным агні чатыры хвіліны, потым зніміце з агню. Дастаньце траску шумоўкай і пакладзіце на талерку. Пераліце малочную сумесь у збан.
  3. Трохі астудзіце бульбу, разрэжце яе ўздоўж напалову. Дастаньце мякаць і пакладзіце ў міску. Нарэжце траску і дадайце яе да мякаці бульбы. Туды ж дадайце пятрушку і 150 мілілітраў малочнай сумесі, перамяшайце. Калі сумесь занадта цвёрдая, дадайце яшчэ крыху малака, але не дазваляйце сумесі стаць занадта мяккай.
  4. Выкладзіце падрыхтаваную начынку назад у бульбу і пасыпце зверху сырам. Выкладзіце нафаршыраваныя бульбіны на бляху і выпякайце іх 25 хвілін, або пакуль яны не стануць залацістага колеру.
  5. Падавайце бульбу гарачай. Перад падачай трохі паліце яе аліўкавым алеем, пакладзіце ля бульбіны дольку лімона і трохі крэс-салаты.

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая

Рэцэпт на выхадныя. Курыца па-каджунску — каларытная страва з арыгінальным смакам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
0
Ценитель прекрасного/адказаць/
14.01.2023
Ой, не. Інградыенты заліковыя, але бульба асобна, а рыба асобна. Толькі так! Навошта тая пэцканіна ? Вачам жа таксама павінна быць прыемна...
0
хамса ў тамаці/адказаць/
14.01.2023
цікавы рэцэпт. дзякуй.
так бульбу канечне рабіла - з г-рыбамі, а з рыбамі не)
0
хамса ў тамаці/адказаць/
15.01.2023
зрабіла. але, як заўсёды, па-свойму, бо жыццё і я, мы любім уносіць свае карэктывы
учора запекла бульбу разам з нерасчлянённай куркай
сёння разрэзала гэныя  ̷б̷у̷л̷к̷і̷(пшэ прашам) бульбіны
напхала туды судака, часныка, лаўра і пятрушкі
а. і шчэ літр малака замяніла на лыжку смятаны
бо мой таварыш не пераварвае малако з дзяцінства

дык
смачна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930