Знайсці
24.12.2022 / 12:292РусŁacБел

Да святочнага стала. Запечаная садавіна ў глінтвейне — дэсерт, якім вы здзівіце гасцей

Гэтая страва — калядны варыянт дэсерту compote, то-бок садавіны, тушанай у цукровым сіропе і спецыях. У рэцэпце, што вам прапануем, «кампот» — але гэта зусім не звыклы нам кампот — нешта сярэдняе паміж запечанай садавіной і глінтвейнам.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць запечаную садавіну ў глінтвейне, вам спатрэбіцца:

  • 3 яблыкі (ачысціце, дастаньце сярэдзіну і нарэжце на восем частак)
  • 3 грушы (ачысціце, дастаньце сярэдзіну і нарэжце на чатыры часткі)
  • кавалак апельсінавай цэдры даўжынёй сантыметраў пяць
  • 3 сушаныя гваздзікі
  • 1 палачка карыцы
  • палова струка ванілі, разрэзаная ўздоўж
  • 3 сталовыя лыжкі цукру
  • 375 мілілітраў (палова бутэлькі) чырвонага віна
  • 250 грамаў замарожанай вішні (або любой іншай садавіны, якую любіце)
  • 50 грамаў разынак
  • узбітыя вяршкі, густы ёгурт ці нятлустая смятана для падачы (па жаданні)
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Выкладзіце ўсё ў неглыбокі жарастойкі посуд і запякайце 45 хвілін, 2—3 разы перамяшайце падчас гатавання. Віно будзе павольна варыць садавіну, пры гэтым яна захавае цудоўны фіялетавы колер. Потым крыху астудзіце страву і падавайце — калі жадаеце, можаце дадаць вяршкі ці смятану.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Кухар/адказаць/
24.12.2022
Цудоўны рэцэпр каб сапсаваць два яблыкі і дзьве грушы. Лепш зрабіць з іх, дадаўшы іншай садавіны, фруктовы салат і зьесьці сырымі захаваўшы ўсе вітаміны і менералы не сапсаванымі тэмпературай. А то нейкая алкагольная салянка.
0
кака/адказаць/
24.12.2022
"Лепш зрабіць з іх, дада" ай. усё роўна на выхадзе атрымаецца прыблізна адзін і той жа гхм... прадукт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930