Знайсці
07.12.2022 / 23:12РусŁacБел

Клічко: Дэфіцыт электрычнасці ў Кіеве можа прывесці да апакаліпсіса

Мэр Кіева Віталь Клічко ў гутарцы з агенцтвам «Рэйтэр» папярэдзіў, што сталіца Украіны можа застацца без святла, вады і цяпла ў зімовыя месяцы.

«Апакаліпсіс, як у галівудскіх фільмах, калі немагчыма жыць у дамах з-за нізкай тэмпературы, можа здарыцца», — сказаў ён.

Цяпер дэфіцыт электраэнергіі адносна невысокі, таму эвакуіраваць жыхароў з Кіева неабходнасці пакуль няма, сказаў Клічко.

Аднак калі дэфіцыт электрычнасці будзе захоўвацца пры нулявой тэмпературы, то ўлады вымушаныя будуць адпампаваць ваду з сістэм ацяплення ў некаторых раёнах горада.

«На дадзены момант мы падрыхтавалі каля 500 аўтаномных пунктаў абагравання, але для горада з насельніцтвам у 3 мільёны 500 пунктаў — гэта нішто», — сказаў Клічко.

Паводле яго, гораду патрэбныя абагравальнікі і акумулятары.

«Мы гатовыя да розных сцэнароў. Але я прашу жыхароў Кіева таксама рыхтавацца да розных сцэнароў, быць гатовымі. Я прашу іх: калі ласка, падрыхтуйце запасы пітной вады, тэхнічнай вады, цёплай вопраткі, прадуктаў — усё павінна быць гатова. Трэба падрыхтаваць сумку з дакументамі і асноўнымі рэчамі, пажадана невялікую, на выпадак надзвычайнага здарэння», — сказаў Клічко.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера