Знайсці
07.12.2022 / 20:531РусŁacБел

Пуцін: Мы не збіраемся размахваць ядзернай зброяй як брытвай, бегаючы па ўсім свеце

На сустрэчы з праваабаронцамі сябра Савета па правах чалавека Святлана Макавецкая паскардзілася Уладзіміру Пуціну, што пагроза ядзернай вайны здаецца ўсё больш рэальнай. Яна папрасіла яго пацвердзіць, што Расія ні пры якіх абставінах не прыменіць ядзерную зброю першай.

Фота: Мінабароны Расіі

«Пагроза ядзернай вайны… Вы маеце рацыю. Такая пагроза нарастае, чаго граху таіць», — адказаў Пуцін.

«Наконт таго, што Расія ні пры якіх абставінах не прыменіць першай. Але калі не прыменіць першай ні пры якіх абставінах, значыць, і другі таксама не прыменіць, таму што магчымасці прымянення ў выпадку нанясення ядзернага ўдару па нашай тэрыторыі моцна абмежаваныя», — заявіў расійскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён запэўніў праваабаронцу, што ўся расійская стратэгія пабудавана вакол сустрэчнага ўдару ў адказ: «То бок, калі па нас наносіцца ўдар, мы наносім у адказ».

«Мы сваіх саюзнікаў будзем абараняць усімі наяўнымі ў нас сродкамі, — падкрэсліў Пуцін. — Мы не звар'яцелі, мы ўсведамляем, што такое ядзерная зброя».

«Гэтыя сродкі ў нас ёсць і яны ў больш прасунутым выглядзе знаходзяцца, чым у якой бы там ні было іншай ядзернай краіны. Але мы не збіраемся размахваць гэтай зброяй як брытвай, бегаючы па ўсім свеце. Але, вядома, зыходзім з таго, што яна ёсць. Гэта фактар, які не правакуе, а стрымлівае».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14
0
Грышка /адказаць/
08.12.2022
Ніхто ня можа паверыць у тое, што кажа Пуцін. Учора ён пагражаў ужываць ядзерную зброю. Сёньня ён кажа, што ня будзе ўжываць ядзерную зброю. Заўтра ён скажа што? Словы дыктатара нічога ня значаць. Яны не заслугоўваюць даверу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930