Знайсці
07.12.2022 / 18:591РусŁacБел

Нецвярозы гамяльчук вырашыў пагрэць ногі ля Вечнага агню і трапіў у бальніцу

Нецвярозы жыхар Гомеля днём 6 снежня трапіў у бальніцу з моцнымі апёкамі. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі. Абставіны няшчаснага выпадку з ім былі незвычайныя.

Фота ілюстрацыйнае

У ходзе разбіральніцтва высветлілася, што 36-гадовы жыхар Гомеля каля 11-й гадзіны дня вырашыў пагрэцца. Ён падышоў да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў парку «Фестывальны» і пачаў грэць ногі, аднак усё пайшло не па плане.

Мужчына так неасцярожна паводзіў сябе з агнём, што адзенне на ім загарэлася. І хоць змог патушыць полымя самастойна, усё ж такі яму спатрэбілася дапамога медыкаў.

Відавочцы выклікалі хуткую, а пасля 36-гадовага гомельца шпіталізавалі. Асноўнай прычынай здарэння называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
07.12.2022
крута!! наш беларуски мир))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930