Знайсці
07.12.2022 / 00:04 7

Дзяржаўныя прапагандысты расказалі пра жанчыну, якую Лукашэнка нібыта «практычна выцягнуў з морга»

Падчас размовы з міністрам аховы здароўя 5 снежня Аляксандр Лукашэнка расказаў пра беларуску, якая «павольна памірала на ШВЛ у Шклоўскім раёне». Палітык адзначыў, што яе ўдалося выратаваць толькі пасля яго асабістага ўмяшання. Цяпер тэлеканал АНТ распавёў гісторыю той жанчыны, піша «Зеркало».

Паведамляецца, што ў верасні 53-гадовую жанчыну лячылі ад кавіду ў бальніцы Шклова, а ў лістападзе прааперыравалі з нагоды вострага апендыцыту. Пасля гэтага жанчына знаходзілася ў аддзяленнях хірургіі і рэанімацыі, але пасля яе стан пачаў пагаршацца.

«Стан пагоршыўся, таму што інфекцыя і агульны стан арганізма, які меўся, былі даволі складаныя для лячэння ва ўмовах Шклоўскай раённай бальніцы», — распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

У Шклоў тады прыбылі кансультанты, ацанілі магчымасці транспарціроўкі і стан пацыенткі. І толькі пасля гэтага вырашылі — трэба адпраўляць у Магілёў. Так беларуска і апынулася ў рэанімацыі абласной бальніцы.

Па словах загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Валерыя Пячэрскага, у працэсе лячэння і кансультацыі са спецыялістамі з Мінска лекарам удалося зняць яе з ШВЛ, але пакуль жанчына застаецца слабай. Яе стан — цяжкі стабільны.

Напярэдадні Лукашэнка распавёў гісторыю пра жанчыну, якая трапіла ў бальніцу ў Шклоўскім раёне і, па яго словах, знаходзілася пры смерці. Палітык адзначыў, што яе ўдалося выратаваць толькі пасля яго асабістага ўмяшання.

«Знаходзячыся чарговы раз у вёсцы, працую там, [чую] — па вёсцы бяжыць мужык і крычыць голасна, вымаўляючы маё імя і імя па бацьку. Я кажу: «Паглядзіце, што чалавек хоча». Падышлі да яго, перадаюць ліст: «Аляксандр Рыгоравіч, ратуйце ці то маю жонку, ці то жанчыну — усё адно, чалавека». Дзе? Што? У шклоўскай бальніцы. Як я зараз кажу, практычна ў моргу, апошнія хвіліны жыве.

Натуральна, я не мог не адрэагаваць. Паслаў туды свайго лекара, прыязджаюць: «Так, прагноз несуцяшальны. Фактычна памерла». Я кажу: «Займайцеся». Перавезлі ў Магілёў. Кожны фактычна вечар мне дакладвалі стан чалавека — асацыяльнага чалавека, але чалавека», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік / адказаць
07.12.2022
І забойства за ноч раскрыў, і жанчыну з моргу вынес, але краіну пра.раў. Дрэнна, што жыхары аб такіх учынках даведваюцца апасля 2-3 месяцаў. Зразумела, што сціплы, сарамлівы мужчына, але... Ні тым ты, Рыгоркаў сын займаешся.
0
Руслан / адказаць
07.12.2022
Вот молодец! Шел домой после тяжелого трудового дня на сельскохозяйственной ниве, но откликнулся на просьбу бегущего. Послал своих личных лекарей и слуг ... :)))
0
Алек. Ру / адказаць
07.12.2022
Ужо не смешна. А калі па праўдзе, ён хутчэй антыМідас, да чаго ні дакранаецца, пераўтвараецца у.... як бы гэта мякчэй сказаць, ну, вы ж самі разумееца, ва што)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31