Знайсці
06.12.2022 / 23:46 8

Нечаканы паварот. Латвійскі чыноўнік, які забраў ліцэнзію ў «Дождя», хваліў Пуціна 

Расійскае выданне The Insider піша, што кіраўнік латвійскай Рады па электронных сродках масавай інфармацыі Іварс Абаліньш, які 6 снежня адклікаў ліцэнзію ў тэлеканала «Дождь», меў у сваёй біяграфіі дзіўныя факты. Аказваецца, у 2014 годзе ён публічна захапляўся прамовай Пуціна і выступаў супраць еўраінтэграцыі Украіны.

Падчас Еўрамайдану ў 2014 годзе Іварс Абаліньш пісаў, што Латвія павінна спансіраваць украінскага прэзідэнта Віктара Януковіча, які выступаў супраць еўраінтэграцыі краіны, бо, маўляў, Украіне не месца ў Еўрасаюзе, а таксама назваў выдатнай прамову Пуціна перад Саветам Федэрацыі РФ у дзень анексіі Крыма 18 сакавіка 2014 года. Пры гэтым ён назваў заходніх палітыкаў «заходнімі прычасанымі нулямі, якія могуць ісці адпачываць, на жаль».

«Наогул Латвія павінна грошы Януковічу выслаць і маліць бога, каб Украіна не збліжалася з ЕС. Што мы тут будзем рабіць з гэтай кучай рускамоўных мільёнаў?» — пісаў ён у твітары 31 студзеня 2014 года.

«Проста выдатная прамова Пуціна, проста выдатная. Усе заходнія прычасаныя нулі могуць ісці адпачываць. На жаль», — гэты запіс датуецца 18 сакавіка 2014 года, а напісаны ён быў а 9-й вечара па латвійскім часе — пасля выступлення Пуціна і падпісання «Дамовы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў».

Трохі раней, летам 2013 года, Абаліньш пісаў, што Пуцін «трымае Расію, абараняе яе ад хаосу». 

Калі цяпер Абаліньшу гэта нагадалі, ён сказаў, што шкадуе пра свае старыя выказванні. Па ягоных словах, ён больш не прытрымліваецца такіх поглядаў.

«Гэтыя твіты ніякім чынам не адлюстроўваюць маё меркаванне. Я грунтаваў свае тагачасныя твіты на інфармацыі, даступнай у той час. Гэтае меркаванне памылковае і зусім не адпавядае маёй цяперашняй пазіцыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
вна / адказаць
07.12.2022
ром, адпаведна польскай, беларускай і ўкраінскай граматык прыназоўнік „на” у звязку з назвай краіны выказвае глыбокую пашану. Караткевіч пісаў „ ... на Беларусі... ” ! Расейцы ж падкрэсліваюць сваё невучства, калі кажуць па-расейску „ на Украине ”. Там ( ды й нават і тут ) шмат хто блытае літары е і ё, а гэта зноў жа знак недаадукаванасці.вна
0
123 / адказаць
07.12.2022
ром,верно хватит коверкать язык в угоду другим, чтобы казаться... Хватит, двести лет как уже и тридцать сверху! Скороо все растеряем.
1
Эўраскептык / адказаць
07.12.2022
Строга кажучы ён ня столькі хваліць пуціна колькі папракае эўрадэпутатаў і скептычна ставіцца да ідэі эўрапейскай украіны, ён хутчэй з ліку эўраскептыкаў ці кансерватараў старой хвалі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31