Знайсці
06.12.2022 / 22:241РусŁacБел

Кіраўнік вайсковай разведкі Украіны: Чуткі пра напад з боку Беларусі — рэха расійскай спецыяльнай інфармаперацыі

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону, што на тэрыторыі Беларусі канцэнтруецца «выключна абарончая зброя, якую ў прынцыпе нельга выкарыстоўваць у наступленні».

«Яны зусім не хочуць гэтага рабіць. Усё звязанае з тэматыкай Беларусі, што адбываецца ў нас у медыяпрасторы, — рэха менавіта расійскай спецыяльнай інфармацыйнай аперацыі», — сказаў Буданаў.

На ягоную думку, галоўная і адзіная мэта гэтай інфармацыйнай аперацыі — пасеяць паніку ва ўкраінскім грамадстве, адцягнуць сілы і сродкі ад рэальных баёў на перадавой.

Чытайце таксама:

Кіраўнік украінскай разведкі: Прапагандысты ўжо рыхтуюць Расію да паразы

Пратакол Хрэніна-Шайгу: Расіі перададуць «Паланэзы»?

ISW: Лукашэнка не хоча ўступаць у вайну з Украінай і стварае інфармацыйны фон, каб супраціўляцца расійскаму ціску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
9
Gorliwy Litwin/адказаць/
07.12.2022
дык ясны хер што не хоча ваяваці! а калі Лукашэначку так і ўдасца не ўступіць у вайну, дык з цягам часу і Адраджэньне абвесціць яго нацыянальным героем. Дык ён жа і ёсць прадказаны Караткевічам Мужыцкі Цар, пакліканы здзейсніць пракаветныя мары Шчырых Этнвясковых Маці за 500 ці 600 гадоў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера