Знайсці
06.12.2022 / 15:519РусŁacБел

Увайсцішнік 15 гадоў спрабуе патрапіць у EPAM. Што ідзе не так

Іван — «увайсцішнік», бізнэс-аналітык з 4-гадовым стажам. Але ёсць у яго і неафіцыйны стаж у ІТ: вось ужо 15 гадоў Іван спрабуе ўладкавацца на працу ў EPAM. І ўсё беспаспяхова. На гэты аповед яго натхніла нядаўняя, сёмая, спроба патрапіць у карпарацыю мары, піша Dev.by.

Чаму EPAM

Пасля ўніверсітэта ўсе мае сябры пайшлі працаваць у EPAM, мяне атачалі адныя праграмісты. Я не быў тэхнаром, скончыў юрыдычны, але таксама хацеў патрапіць у EPAM.

Было адчуванне, што EPAM — гэта цытадэль, куды трапляюць найлепшыя з найлепшых. Вось як раней айфон: валоданне ім — прыкмета статусу і крутасці. І мне таксама захацелася.

Усяго я сем разоў спрабаваў туды патрапіць. Пачатак быў пакладзены яшчэ ў маім даайцішным жыцці. Потым я стаў айцішнікам, а мара ўладкавацца ў EPAM усё яшчэ са мной.

Першая спроба

Гэта быў 2008 год. Я працаваў юрыстам у буйным дзяржаўным банку і думаў перайсці ў іншае месца. 

У той час, каб стаць суіскальнікам на пасаду ў EPAM (я прэтэндаваў на вакансію юрыста), трэба было запоўніць анкету, паводле аб’ёму інфармацыі суразмерную з анкетай пры падачы на амерыканскую візу. Я ўсё запоўніў, сябры дапамаглі з водгукамі. На заяўку прыйшла адмова. Яно і зразумела: у мяне ж не было досведу працы ў камерцыйнай структуры.

Пераканаўся, што проста так у EPAM не патрапіць, і на нейкі час пакінуў мару.

Другая спроба

У 2013 годзе я атрымаў другую вышэйшую адукацыю (менеджар-эканаміст), перайшоў у прыватную кампанію і, калі ўбачыў вакансію, паспрабаваў яшчэ раз. Зноў на юрыста.

Да анкеты прыкладаўся цікавы тэст на логіку і кемлівасць — апошнім часам я такіх тэстаў не назіраю. Усё адправіў — і, вядома, зноў адмова.

Чаму вядома? Сфармаванае стаўленне да EPAM як да месца, куды трапляюць найлепшыя з найлепшых, нікуды не падзелася. І, адпраўляючы рэзюмэ, я не спадзяваўся на цуд.

Магчыма, мой досвед у камерцыйнай арганізацыі быў недастатковым. Праз некаторы час вакансія знікла, і адначасова я ўбачыў, што мая аднакурсніца памяняла статус у ФБ: пачала працаваць у юрдэпартаменце EPAM.

Зрабіў выснову: юрыстам нялёгка ўладкавацца на добрае месца, можа, трэба, каб за цябе закінулі слоўца. Але да EPAM я гэтай умовы не адношу. Мая аднакурсніца была выдатніцай, а я атрымліваў проста добрыя адзнакі, так што ўсё сумленна.

Трэцяя спроба

У 2016-м я вырашыў крута памяняць сваю дзейнасць і перавучыцца на распрацоўшчыка софту. Мне тады было 30, паставіў сабе за мэту ўвайсці ў ІТ да 35-і.

У ІТ-акадэміі «Крок» я правучыўся 2,5 года. Паступаў на распрацоўшчыка, але потым адкрыўся курс проджэкт-менеджменту, і я зразумеў, што гэта мне бліжэй, чым распрацоўка, перайшоў туды. 

Выкладчыкі там былі цудоўныя. Адзін з іх дапамог зразумець, што я больш схільны да бізнэс-аналітыкі.

Яшчэ падчас курсаў, у 2018-м, я зноў паспрабаваў заняць вакансію ў EPAM — як BA. Беспаспяхова. Прыйшоў такі адказ: «Дзякуй вам за цікавасць да вакансіі Business Analyst. На жаль, не змагу запрасіць вас на сумоўе цяпер, бо ў нас адкрытыя пазіцыі на праектах, дзе патрабуецца досвед мінімум 2 гады ў чыстым ІТ-бізнэс-аналізе».

Затое праз некалькі месяцаў я ўсё ж увайшоў у ІТ— уладкаваўся бізнэс-аналітыкам у невялікую аўтсорс-кампанію.

Чацвёртая спроба

У 2019-м я хацеў падацца ў EPAM на пасаду PM, але не было адпаведных вакансій. 

Зрэшты, я не пакідаў спадзеваў прабіцца ў гэтую цытадэль. І аднойчы я ў яе амаль патрапіў. У LinkedIn з’явіліся вакансіі ў сэрвіс-дэску на праект, звязаны з машынным навучаннем. Праца — механічная, трэба было навучыць машыну распазнаваць тып дакументацыі. Туды набіралі ўсіх і кожнага, галоўнае патрабаванне было правільна ідэнтыфікаваць дакументы. Я таксама падышоў і два тыдні займаўся тым, што запампоўваў у камп’ютар файлы.

Гэта быў праменьчык спадзеву (а раптам потым возьмуць на паўнавартасную пасаду?), але ён нікуды мяне не прывёў. І ў цэлым гэты двухтыднёвы досвед я не разглядаю як рэлевантны.

Пятая спроба. З сумоўем

У 2021 годзе да мяне ў LinkedIn упершыню сам пагрукаўся рэкрутар EPAMa. Іван, ці не жадаеце вы пагутарыць? Я, вядома, жадаў.

Нарэшце было прызначана сумоўе, яно выявілася крутым і карысным — епамаўскія сумоўі наогул добрыя.

Але я яго не прайшоў. Чаму? У жыцці ўвайсцішніка ёсць некалькі этапаў: 1) увайсці ў ІТ; 2) з маленькай канторы трапіць у вялікую. Другі этап быў мне яшчэ не па зубах: усё ж такі працэсы ў вялікай арганізацыі адрозніваюцца ад тых, што ў маленькай. У маленькіх кампаніях камунікацыя часта будуецца на чалавечых адносінах, яны прасцейшыя і хутчэйшыя. У вялікіх карпарацыях — складана выбудаваныя працэсы.

Мяне на гэтым і падрэзалі: сталі задаваць пытанні, у якіх я не меў практычнага досведу. А веды тэорыі былі недастатковымі.

У выніку прыйшла адмова з фідбэкам, што трэба падцягнуць. Добра, я ўсё зразумеў. 

Аднак жаданне сысці са сваёй маленькай фірмы ўжо сфармавалася, я прайшоў сумоўе і сышоў у буйную кампанію. Што праўда, прапрацаваў нядоўга — выявілася, што заробак там плацяць 25-га чысла наступнага месяца. Для мяне ў той момант гэта было крытычна і непрымальна. Я пайшоў у іншую кампанію, на 500+ чалавек. 

Шостая спроба

Наступны раз я пагрукаўся ў EPAM у жніўні 2022 года. Прайшоў тэхнічнае сумоўе і атрымаў добры фідбэк, мяне ранжыравалі як «амаль сеньёра». Думаеце, узялі? Нічога падобнага. Вусна мне сказалі, што ў іх лішак мідлоў і мідлоў+ на бэнчы, і таму яны не гатовыя мяне прыняць.

«The candidate has huge practical experience working as a BA on the projects and in case if he covers his theoretical gaps and receives experience of setting up BA approach and processes on a project he can be considered as a Senior BA.

Unfortunately, regarding TI results performed we are not ready to make the offer to you but will be glad to reach you out in 6 months».

Мабыць, я не зусім сеньёр, а хутчэй мідл+. Магчыма, я не ўдзельнічаў у працэсах, на якія яны разлічвалі. Так, уяўленне пра іх маю, але практыкі не было. 

Сёмая спроба

Зусім свежая. У лістападзе сяджу, нікога не чапаю — раптам пішуць мне зноў з EPAMa: Іван, ці не хочаце? Хачу.

Пагутарылі з рэкрутарам, пасмяяліся. Кажу: вось у 2023 годзе будзе 15 гадоў, як я спрабую трапіць у EPAM на паўнавартасную пасаду. 

Рыхтуюся да тэхнічнага сумоўя, ужо не ўяўляючы, пра што мяне будуць пытаць. Але EPAM умее здзіўляць. Сумоўе было цалкам на англійскай мове, 1,5 гадзіны. Правяралі, ці падцягнуў я моманты, якія былі паказаныя раней.

Ужо праз некалькі гадзін прыйшоў фідбэк. Пачынаўся ён так: у цэлым Іван — добры кандыдат. Надзея забілася ў маім сэрцы. Але рэкрутарка сказала, што гэта яшчэ ні пра што не кажа, што трэба нешта ўзгадніць. І вось яна вяртаецца з чарговай адмовай. Матыў як і ў жніўні: вялікі бэнч з мідлоў.

З фідбэку:

«In general, he is a good candidate unfortunately, low demand for L2».

Але тут я ўжо быў збянтэжаны. Спадарства, калі ў вас вялікі бэнч, нашто вы праводзіце гутаркі? Ці вы разлічвалі, што я выяўлюся сеньёрам? Дык мне, здаецца, і сеньёрскіх пытанняў не задавалі. Што праўда, я не вельмі разумею, што такое сеньёрскія пытанні бізнэс-аналітыку. Хоць растлумачце тады, хто ў вашым уяўленні сеньёр, якімі скіламі ён мусіць валодаць? 

Карацей, цуду не адбылося. Яшчэ адная выснова: станоўчы фідбэк не гарантуе працаўладкавання. Але я ўсё ж рады ўдзелу ў гэтых сумоўях: у EPAM яны праходзяць правільна і не пакідаюць адчування, што цябе вытрыбушылі.

Ці ахвота яшчэ ў EPAM

Ужо і не ведаю. Знаёмы мне кажа: нашто ты так упёрся, яно табе наогул трэба? 

Можа, гэта і нездарова, можа, разнавіднасць стакгольмскага сіндрому: твая ідэя фікс бярэ цябе ў закладнікі, а ты да яе прывязваешся. 

З іншага боку, у ІТ я ўсё адно ўвайшоў, так што галоўная мэта дасягнутая.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.12.2022
так ответ же прост))) им просто не нужны были работники в тот момент!! 
а проводят эти собеседования только для вида, что отдел чем то занимается)) не более
ведь просто так отдыхать им никто не позволит
07.12.2022
Максим Дизайнер, что за гоблинская лексика? Вкатыш, разраб, бошка, девка, мамкины....)))) Хотя какой может быть уровень после 2.5 лет учебы на "разраба" в ПТУ. :))) Культура "зашкаливает".
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.12.2022
Nms

Да, главное в IT говорить красиво, и красоваться в New Balance c бородой и усиками, ты прав. Это главный залог успеха.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера