Знайсці
06.12.2022 / 12:05 3

Злы лёс. Новы дом Ромы Кагадоўскага, які выратаваў брата з пажару, таксама згарэў

У сям'і Ромы Кагадоўскага, які паўтара года таму выратаваў на пажары маленькага брата, зноў бяда. Новы дом, у які яны павінны былі вось-вось пераехаць, згарэў. Пра гэта «Зеркалу» паведамілі знаёмыя сям'і.

28 красавіка 2021 года ў шматдзетнай сям'і Марыі і Аляксея з вёскі Сідаровічы Мядзельскага раёна здарылася бяда. Увечары, калі тата паехаў у суседні пасёлак, каб сустрэць маму з працы, у іх доме адбыўся пажар. У гэты час там знаходзілася двое хлопчыкаў: 12-гадовы Рома і Ваня, якому на той момант быў год і чатыры месяцы. Ратуючыся ад агню, старэйшы брат разбіў у адным з пакояў акно і вынес малога. З Ванем усё добра, а Рома атрымаў апёкі больш за 65% цела.

Лячэнне Ромы было вельмі доўгім і складаным: хлопчык перанёс 22 аперацыі і толькі ў жніўні змог зноў пачаць гаварыць. Наперадзе ў яго мноства пластычных аперацый. У лістападзе 2021-га яго ўзнагародзілі ордэнам «За асабістую мужнасць». Цяпер ён вучыцца ў ліцэі МУС.

Пасля трагедыі сям'і адважнага хлопчыка часова выдзелілі дом у пасёлку Занарач Мядзельскага раёна. Тут жа сям'я стала будаваць сваё жыллё.

Новы дом, які будавала сям'я Ромы. Фота: Mlyn.by

Да снежня 2022-га дом быў гатовы. У бліжэйшыя дні Марыя з Аляксеем і дзецьмі збіраліся спраўляць наваселле. Але ў суботу, 3 снежня, у іх здарылася новая бяда.

— У новы дом яны збіраліся ўязджаць быццам бы ў нядзелю ці ў панядзелак, — распавёў знаёмы сям'і. — У суботу Маша там прыбіралася, а Лёша дарабляў нейкія дробязі па рамонце. Увечары, каб крыху перадыхнуць і зноў вярнуцца да спраў, яны ненадоўга адскочылі да мамы Лёшы на гарбату — яна жыве побач. Прайшло трохі часу, прыбег сусед: «Дом гарыць!» Ніхто нічога не зразумеў, які дом. «Ваш новы дом», — сказаў ён.

Па словах знаёмага, калі Марыя і Аляксей выйшлі на вуліцу, убачылі, што іх пабудова палае.

— Згарэла амаль усё. Ацалеў толькі Ромаў пакой, — працягвае суразмоўца. — Сям'я шакаваная, такое гора. Слава богу, хоць унутры нікога не было. Ніхто не разумее, як такое магло здарыцца другі раз. Яны так стараліся, будавалі гэты дом. Уклалі ўсе зберажэнні. Узялі крэдыт на 20 гадоў, нібы з субсідыяй, як шматдзетныя. Лёша гэты год з будоўлі, лічы, не выходзіў. Шмат чаго зрабіў сваімі рукамі. Нейкі злы рок … Яшчэ і дзядуля ў іх нядаўна памёр.

Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Акулярык / адказаць
06.12.2022
Спачуваю!
Гэта чыёсьці пракляцьце, якое зьняць можа толькі экзарцыст. Але сям'я, падобна, ня веруючая...
0
Академик / адказаць
06.12.2022
Родители там походу косячные , если это стало системой. А за то ,что дети пострадали родителям бы ответить. А то у меня малой неудачно упал с дивана в три года ,так после обращения в травмопункт с шишкой ,участковый приходил раза три, все выяснял и писал.
0
Правдоруб / адказаць
07.12.2022
Акулярык, не лезьте к другим людям с религией! У вас одна, у других - вторая, третья, четвертая...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31