Знайсці
06.12.2022 / 10:548РусŁacБел

У гэтай густанаселенай краіне ўводзяць крымінальнае пакаранне за сэкс да шлюбу. Распаўсюджвацца будзе і на замежнікаў

Інданезійскі парламент зацвердзіў Крымінальны кодэкс з палажэннямі аб пакаранні за палавыя адносіны да шлюбу і абразу прэзідэнта, а таксама віцэ-прэзідэнта, паведамляе РБК.

Фота: AP

Цяпер яго павінен зацвердзіць прэзідэнт краіны Джока Відода. Акрамя таго, прадугледжаны трохгадовы пераходны перыяд, падчас якога будуць распрацоўвацца дадатковыя правілы прымянення новых палажэнняў Кодэкса.

Як адзначае агенцтва, быў перагледжаны Крымінальны кодэкс, прыняты пасля абвяшчэння незалежнасці Інданезіі ад Нідэрландаў у 1949 годзе. «Стары кодэкс належыць галандскай спадчыне і не актуальны цяпер», — заявіў кіраўнік адказнай за перагляд Кодэкса парламенцкай камісіі Бамбанг Вурыянта.

За сэкс да шлюбу Кодэкс уводзіць пакаранне да года турмы, забаронена таксама сумеснае пражыванне пар, якія не знаходзяцца ў шлюбе.

Дзеянне новага Крымінальнага кодэкса распаўсюджваецца не толькі на грамадзян Інданезіі, але і на замежнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
86
Ха-ха
13
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
1
1
Улад/адказаць/
06.12.2022
Капец турызму :)
2
Аляксандр Касяк/адказаць/
06.12.2022
Паважаная рэдакцыя/мадэратары, ці правілы камэнтаваньня не забараняюць распальваньне варажнечы? Пытаньне датычыць каментара пад нікам Охтас.
0
Woodoo Cult /адказаць/
08.12.2022
Аляксандр Касяк, где ты тут видишь варажнечу, [...]? Всё правильно Охтас написал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930