Знайсці
06.12.2022 / 09:171РусŁacБел

Сёння ў каталікоў — Святы Мікалай

6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога ёсць практычна ў кожнай царкве і ў многіх сем’ях. 

Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат.

Ён доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела.

Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці.

Пасля смерці Бог праславіў яго выключным дарам здзяйснення цудаў, і таму гэтага святога велічаюць Цудатворцам.

Дзецям у гэты дзень робяць падарункі.

У праваслаўных Святы Мікалай будзе адзначацца 19 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Баранчык/адказаць/
06.12.2022
Чаму толькі ў каталікоў, у Грэцыі таксама, нават непрацоўны дзень дзе-нідзе... Грэцыя каталіцкая краіна ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера