Знайсці
04.12.2022 / 18:059РусŁacБел

Станіслаў Багданкевіч: Нараджаў дзяцей, а яны ўсе мяне пакінулі

У канцы кастрычніка прайшла навіна, што былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі і лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі 85-гадовы Станіслаў Багданкевіч няўдала спусціўся ў падвал — лесвіца зламалася, ён упаў і зламаў нагу. «Народная воля» пацікавілася, як у яго здароўе цяпер.

— Дзякуй богу, цяпер ужо лепей — цэмент (ну ў сэнсе гіпс) з маёй нагі нарэшце знялі, але нага яшчэ трохі пабольвае, асабліва калі на яе наступаю, — распавёў «Народнай Волі» Багданкевіч. — Спрабаваў пачаць хадзіць з палачкай, як раней, але не атрымліваецца! Добра, што хадункі ёсць — з імі яшчэ нічога, магу перасоўвацца самастойна.

Першы гіпс мне знялі праз два месяцы пасля здарэння, але затым адразу наклалі новы — нешта там не так пайшло. Цяпер ужо знялі, але нага ўсё адно яшчэ апухлая. З-за пералому яшчэ неяк ссунулася ступня — яе выкруціла ў левы бок, хадзіць складана.

Ды і бог з ім, не ў гэтым праблема — галоўнае, жывы застаўся! Я ў інтэрнэце пачытаў, што некаторыя маладыя людзі пасля падобных гісторый з пераломамі за паўтара месяца ў норму прыходзяць, а мяне ўжо тры месяцы як круціць і не адпускае!

— Можа, якія-небудзь фізіяпрацэдуры трэба рабіць? Што лекары кажуць?

— У нас лекары добрыя, нічога не прапісваюць (смяецца). У мяне быў пералом шчыкалаткі адразу ў трох месцах. Калі лесвіца звалілася на мяне зверху, косткі раздрабніліся. Але, здаецца, усё сабралі… Нічога, пакуль і так усё выдатна, а будзе яшчэ лепш!

— Добра, што яшчэ лесвіца на галаву не звалілася…

— Так, гэта я, можна сказаць, яшчэ ўдала прызямліўся — галава цэлая засталася. Але, праўда, ужо адчуваю, што старасць набліжаецца — не вельмі хутка думаю. Заўважыў, што стаў неяк павольней цяміць…

— Станіслаў Антонавіч, вам 1 студзеня наступнага года споўніцца 86 гадоў…

— Вось недзе пасля васьмідзесяці гадоў я стаў заўважаць, што крыху запавольваюся… Але з усіх сіл стараюся не выпадаць з рэальнасці, сачу за навінамі, цікаўлюся, што ў жыцці дзяцей адбываецца. Праўда, вось я нараджаў дзяцей, а яны ўсе мяне пакінулі…

— Ведаю, што адзін з вашых сыноў цяпер ва Украіне…

— У мяне трое сыноў. Старэйшы жыве тут, у вёсцы Зазерцы пад Мінскам, каля Пухавічаў. У яго там трэцяя жонка і двое маленькіх дзяцей. А ўсяго ў яго пяцёра дзяцей — усе баявыя, здольныя, жыццярадасныя. Здольны хлопец, ну што тут скажаш! Нацыю ўмацоўвае…

Самы малодшы ў Польшчы. Кажу яму, каб вяртаўся. Ён кінуў сваю асноўную прафесію банкіра, вывучыў моднае сёння праграмаванне і цяпер вельмі запатрабаваны. Але яго працадаўца паставіў умову — рэлакацыя. Спачатку яны паляцелі з Мінска ў Батумі, потым ім арганізавалі пераезд у Варшаву. Здымае кватэру-студыю, працуе. Палякаў вакол яго няма, мову не вывучае, працуе дыстанцыйна, вельмі загружаны. Дадому не спяшаецца. Кажа, вярнуся, калі сітуацыя ў краіне зменіцца.

А трэці сын — так, застаўся ва Украіне.

— З'язджаць не збіраецца адтуль?

— Жонка яго нядаўна прыязджала сюды, каб машыну сваю прадаць. Там на беларускіх нумарах, улічваючы, што беларусаў лічаць суагрэсарамі, амаль немагчыма ездзіць. Прадала, але таму да яго вярнулася з вялікай цяжкасцю. Не пускалі на мяжы!

— Чаму?

— Пашпарт беларускі, а адсюль жа расійскія самалёты ляцелі бамбіць украінскія гарады…

У іх раней кватэра была ў Кіеве, цяпер яны ў Львоў перабраліся. Дык вось яна дзве гадзіны на мяжы праплакала. Сын усе свае сувязі падключыў і, у рэшце рэшт, сяк-так яе прапусцілі.

Сын яшчэ ў мірны час ва Украіне завёў маленькі бізнэс, а цяпер кідаць справу не хоча, калі з'едзе, то ўсё страціць, а назад ужо не пусцяць…

— Затое, Станіслаў Антонавіч, з вамі заўсёды побач жонка. І клапоціцца пра вас.

— Так, калі б не яна, я, напэўна, ужо і здаўся б… Нядаўна ціск сваволіў — тройчы выклікалі «хуткую». За 200 перавальвала… Потым гэты пералом…

Мне прызначылі таблеткі, якія разрэджваюць кроў, каб тромб не ўтварыўся з-за пералому. Але ў мяне з-за гэтых лекаў двойчы здараўся крывацёк страўнікавы. Я ўжо думаў, ад чаго лепш памерці — ад ціску ці ад крывацёку… Урэшце кінуў гэтыя таблеткі. Але лекар мне затым замяніла іх на іншы, больш лёгкі прэпарат. Ну вось, пакуль п'ю…

Я вычытаў у інтэрнэце, што навукоўцы высветлілі: чалавек можа жыць да 150 гадоў. Ну і я сабе паставіў мэту такую… Думаю, больш за 150 гадоў жыць ужо не буду, а да гэтага ўзросту яшчэ вельмі паспрабую! Трэба ж камусьці жыць…

Вось Макей памёр — я яго нядрэнна ведаў, ён у свой час за мяне заступіўся, калі мяне хацелі выключыць з Рады пры Адміністрацыі прэзідэнта. Сказаў, мы для гэтага Раду і стваралі, каб былі такія Багданкевічы і гучалі розныя меркаванні…

Мой сябар юнацтва смяецца з маёй мэты дажыць да 150 гадоў, кажа, хоць бы да 105! Але я не згодны. Раз навукоўцы сказалі, што такое магчыма, значыць, буду спрабаваць! А раптам усё атрымаецца.

Чытайце таксама:

Станіслаў Багданкевіч зламаў нагу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2022
Насмешили. "Он - программист. Там - очень востребованный". Бывший банкир после трехмесячных курсов, почти наверняка без польского и с английским "как у всех". Конечно востребован. За четверть зарплаты, которую просят местные. Большинство там так и работают, программисты, мля.
05.12.2022
Добрага здароўя і сто год!
3
відьмаявідьма/адказаць/
05.12.2022
"няўдала спусціўся ў падвал — лесвіца зламалася, ён упаў і зламаў нагу"
пашанцавала.
бо дзядуля майго мужа (пражыў больш за 90 год. не муж. дзядуля) спускаўся ў падвал (за водкай, якую хаваў ад суровай жонкі. толькі тс... гэта сакрэт) дык пазбавіўся вока.
ну прыкольна. са шкляным потым быў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера