Знайсці
04.12.2022 / 11:074РусŁacБел

Арастовіч выказаўся пра візіт Шайгу ў Мінск

На думку дарадцы кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, прычыны візіту банальныя.

«Я думаю, усё больш банальна. 1 снежня ў беларускіх Узброеных сілах пачаўся навучальны перыяд. Беларускае войска радасна паскакала на ўсе беларускія палігоны і заняло ўсе навучальныя плошчы, якія Расійская Федэрацыя радасна разлічвала заняць для навучання бягучай хвалі мобікаў і наступнай хвалі мобікаў ці плануе заняць.

Акрамя таго, у расійскім войску катэгарычна не хапае боепрыпасаў, формы, ваеннага рыштунку і г.д. Вось прыехаў Шайгу дамаўляцца, першае — аб парадку выкарыстання вучэбна-матэрыяльнай і інфраструктурнай базы, другое — аб перадачы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі», — сказаў Арастовіч падчас стрыму з Маркам Фейгіным, піша reform.by.

На думку Арастовіча, першае пытанне мог абмеркаваць і які-небудзь генерал, але Аляксандр Лукашэнка патрабуе візітаў высокага ўзроўню, а перадача тэхнікі ўжо адносіцца да кампетэнцыі Мінабароны. У выніку візіт здзейсніў менавіта Сяргей Шайгу.

Арастовіч таксама дадаў, што ўкраінскі бок не бачыць прыкмет фармавання ўдарнай групоўкі на тэрыторыі Беларусі. Ён заявіў, што калі такія прыкметы з'явяцца альбо групоўка будзе сфармаваная, украінскі бок не будзе хаваць падобную інфармацыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
67
Панылы сорам
6
Ха-ха
24
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
5
04.12.2022
Шойгу приехал, чтобы прозондировать настроение Луки, после ухода Макея.
А именно, есть ли у него еще "специалисты" по отбеливанию режима в Европе?))
9
Банальна/адказаць/
04.12.2022
Дурачок якi банальна прафукаў наступ на Кiеў.
0
Вадя /адказаць/
04.12.2022
Шойгу приехал с предложением поменять попов на шаманов.Лично я- "За".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930