Знайсці
04.12.2022 / 10:11 3

Разведка ЗША прадказала далейшае зніжэнне тэмпаў вайны ва Украіне

Амерыканскае разведвальнае таварыства чакае, што ў бліжэйшыя месяцы працягнецца зніжэнне тэмпаў баявых дзеянняў ва Украіне, аднак не лічыць гэта прыкметай зніжэння волі да супраціву з боку ўкраінскіх сіл, заявіла ў суботу дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША Аўрыл Хэйнс. Яна зрабіла гэтую заяву на штогадовым Форуме нацыянальнай абароны імя Рэйгана ў Каліфорніі.

«Мы ўжо назіраем свайго роду зніжэнне тэмпаў канфлікту, — цытуе яе Reuters. — І мы чакаем, што гэта, верагодна, будзе тым, што мы будзем бачыць у бліжэйшыя месяцы».

Хэйнс таксама сказала, што і ўкраінскія, і расійскія вайскоўцы паспрабуюць перааснасціць і папоўніць запасы для падрыхтоўкі да контрнаступлення пасля зімы.

«Насамрэч, у нас ёсць дастатковы скептыцызм адносна таго, ці будуць рускія на самай справе гатовыя гэта зрабіць, — абмовілася Хэйнс. — Я думаю, што [прагнозы наконт] украінцаў у гэты перыяд часу больш аптымістычныя».

На яе думку, палітычныя мэты прэзідэнта Расіі не змяніліся, але аналітыкі амерыканскай разведкі лічаць, што ён, магчыма, захоча скараціць свае кароткатэрміновыя ваенныя мэты на часовай аснове «з думкай, што ён зможа вярнуцца да гэтага пытання ў больш позні час».

Кіраўніца разведкі лічыць, што Расія даволі хутка патраціла свае ваенныя запасы, што «даволі незвычайна»: «Яны не здольныя самастойна вырабляць тое, што трацяць на гэтым этапе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.12.2022
Amierikancam liepiej viedac`, ci daduc` jany zbroju ukraincam. Tamu i pra tempy vajny im, adpaviedna, viadoma...
0
nieuviazočka / адказаць
04.12.2022
З настанням зими умови на сході України стають сприятливішими для швидших темпів військових операцій у кілька майбутніх тижнів.Про це йдеться у свіжому огляді аналітиків Інституту вивчення війни (ISW). Аналітики з посиланням на російського військового блогера зазначили, що земля вздовж лінії Кремінна-Сватове замерзла, тому українські сили збільшать тиск на російських окупантів.При цьому аналітики навели слова голови Луганської обласної Військової адміністрації Сергія Гайдая, який також заявляв, що погода на лінії фронту від Кремінної до Сватового змінюється і, як він вважає, українські сили незабаром зможуть поліпшити контрнаступальні маневрені дії, оскільки болото повністю замерзне.За оцінками експерта ISW, загальний темп операцій, ймовірно, прискориться в найближчі тижні, оскільки постійні холоди дозволяють землі промерзати по всьому периметру військових дій, особливо на сході України, де операції з обох сторін загрузли в сильному болоті.Експерти Інституту вважають, що ні російські, ні українські військові не припинять наступальні операції взимку - оптимальний час для війни за участю механізованих підрозділів.Прогноз ISW дисонує зі словами директора Національної розвідки США Авріл Хейнс, яка зазначила, що в найближчі місяці продовжиться зниження темпів бойових дій в Україні.Крім того, в огляді аналітики зазначили, що ЗСУ продовжують просування на північний захід від Кремінної. А російські окупанти продовжили наземні атаки навколо Бахмута, в районі Авдіївки-Донецька, а також у західній частині Донецької та східній частині Запорізької областей.
3
Расшыфроука / адказаць
04.12.2022
Труслiвы байдэн хоча знiжэння тэмпау вайны каб не даваць зброю i не раздражняць пуцiна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28