Знайсці
04.12.2022 / 08:55

У Лондане затрымалі «заможнага расійскага бізнэсмена» па падазрэнні ў адмыванні грошай. Хто гэта можа быць?

Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю (NCA) Вялікабрытаніі паведаміла аб затрыманні неназванага «заможнага расійскага бізнэсмена» па падазрэнні ў адмыванні грошай, змове з мэтай падману Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі і змове з мэтай дачы хлуслівых паказанняў. На гэты момант ён ужо вызвалены пад заклад.

58-гадовага расіяніна затрымалі 1 снежня ў ягоным доме ў Лондане. У аперацыі ўдзельнічала больш за 50 супрацоўнікаў NCA. Пры ператрусе ў доме знайшлі значную суму гатоўкай.

«Гэтая аперацыя з'яўляецца апошняй у серыі дзеянняў NCA, накіраваных на спыненне дзейнасці карумпаваных міжнародных бізнэсменаў і іх памагатых», — заявіў кіраўнік NCA Грэм Бігар.

Таксама былі затрыманыя два меркаваныя саўдзельнікі бізнэсмена. Адзін з іх — яго 35-гадовы супрацоўнік, які выносіў з дома сумку з тысячамі фунтаў наяўнымі. Іншы — 39-гадовы былы бойфрэнд цяперашняй партнёркі расіяніна, якога падазраюць у адмыванні грошай і змове з мэтай махлярства. Яны, як і сам прадпрымальнік, вызваленыя пад заклад.

Адразу пасля затрымання СМІ адзначылі, што ўзрост затрыманага бізнэсмена супадае з узростам сузаснавальніка «Альфа-Груп» і холдынга LetterOne Міхаіла Фрыдмана, які жыве ў Лондане. Пасля пра тое, што ў Лондане быў затрыманы менавіта Фрыдман, напісала агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі бізнэсмена.

Міхаіл Фрыдман

У Альфа-банку на просьбу пракаментаваць тое, што здарылася, адказалі так: «Нам невядома, пра каго ідзе гаворка ў гэтай навіне, спадар Фрыдман знаходзіцца ў сябе дома, не пад арыштам. Ніякага дачынення да гэтай гісторыі ён не мае». Сам Фрыдман заявіў Forbes, што ў яго «ўсё ў парадку» і што ў выхадныя ён сустракаецца з сябрамі.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну Фрыдман патрапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі і скардзіўся на звязаныя з гэтым фінансавыя абмежаванні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28