Знайсці
03.12.2022 / 16:007РусŁacБел

Сахашчык патлумачыў, хто ўвойдзе ў беларускую вайсковую часць

На ўчорашняй прэс-канферэнцыі Валерый Сахашчык абвясціў, што ва Украіне ствараецца беларуская вайсковая часць. Яна будзе мець сучаснае ўзбраенне, у тым ліку артылерыю. Ці значыць гэта, што яна аб’яднае ўсіх беларускіх ваяроў?

Сахашчык патлумачыў «Нашай Ніве», што вайсковая часць ужо створана, ідзе камплектацыя, прызначаны камандзір.

Пераважна яна будзе камплектавацца беларусамі, але будзе і невялікая колькасць грамадзян іншых краін.

Ці аб’яднае гэта часць каліноўцаў, «Пагоню» і іншыя фарміраванні беларускіх добраахвотнікаў? Сахашчык кажа, што пакуль так пытанне не стаіць, але па жаданні ваяры могуць пераходзіць туды.

«Я не буду сілай нікога прымушаць туды пераходзіць. Не хачу ўступаць ні з кім у канфлікт ва Украіне».

Учора падчас прэс-канферэнцыі Сахашчык тлумачыў, у чым будзе задача часці.

«У першую чаргу — гэта абарона Украіны ад агрэсіі. Разам з тым мы хацелі б асцюдзіць гарачыя галовы ў Беларусі, якія, я мяркую, плануюць удзел у агрэсіі. Вельмі хацелася б, каб да гэтага не дайшло.

Гэта сіла, якая не пойдзе нейкім маршам на Мінск. Я разумею, што такія дзеянні немагчымыя цяпер, і наогул такія дзеянні магчымыя толькі па мандаце Рады бяспекі ААН. Ніводная з еўрапейскіх краін не дасць дазвол на сваёй тэрыторыі стварыць нешта для агрэсіі ў адносінах да іншай дзяржавы, — адзначыў Сахашчык. — Разам з тым, гэта сіла, якая ўраўнаважыць узаемаадносіны цяперашняй улады беларускай і большай часткі народу, якая выказалася на выбарах за перамены. І я ўпэўнены, што на сёння паўтарэнне сцэнара 2020 года немагчымае».

Глядзіце таксама:

Сахашчык: Ва Украіне будзе створаная беларуская вайсковая часць, з артылерыяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Вадя /адказаць/
03.12.2022
Это очень серьёзный шаг. Как я понимаю, учтены все ошибки прошлого и в таком случае этот проект имеет перспективу. Я представляю, приблизительно, с каким мощным сопротивление приходиться сталкиваться.
0
Ян Норман/адказаць/
04.12.2022
Вадя , Тлумачэнне гэтага "адказнага кроку" не дабавіла яснасці у галоўным пытанні-адкуль возьмуцца людзі і што гэта будуць за людзі-тыя,каго не ўзялі у ПКК?І як полк паставіцца да таго,што ствараецца структура,каторая адцягне ад яго чалавечыя і матэрыяльныя рэсурсы?І ці не прывядзе гэта да раскручвання новага вітку супрацьстаяння паміж Сахашчыкам і Кабанчуком?І,нарэшце,-а ці ня ёсць уся гэта задума усяго толькі вынікам гэтага супрацьстаяння?
0
Вадзя/адказаць/
05.12.2022
Ян Норман, Так,поўнай яснасці не маем ,але ёсьць прыклады падобных структур вайсковых ва Украіне. Напрыклад :пяць ічкерыйскіх батальёнаў, некалькі грузінскіх ( 1 500 ваяроў).. А што беларусы? Халера яго ведае ,асобныя купкі ,камандзіры якіх варагуюць між сабой...Так жа далей нельга ,мо Сахашчык неяк наладзіць справу...Ну,а так ,я згодны з Вашым меркаваннем ,амаль што
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера