Знайсці
02.12.2022 / 17:24РусŁacБел

Беларускі банк упершыню выдаў крэдыт у юанях

Нацыянальны банк кааптаваў кітайскі юань у кошык валют з 15 ліпеня і ў два разы паменшыў у ім долю еўра. Цяпер, амаль праз паўгода, банк «ВТБ-Беларусь» выдаў бізнэсу першы для Беларусі крэдыт у кітайскай валюце.

Памер крэдыту склаў 22 млн юаняў (каля 3,1 млн даляраў), «фінансаванне накіравана на рэалізацыю інфраструктурных праектаў у сферы дарожнага будаўніцтва з выкарыстаннем імпартнай сыравіны з Кітая», — праінфармавала прэс-служба банка.

Паведамляецца таксама, што гэты банк да канца года можа накіраваць на фінансаванне такіх гандлёвых здзелак каля 100 млн юаняў, што дазволіць бізнэсу «захеджыраваць валютныя рызыкі, праводзячы разлікі з контрагентамі з Кітая».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера