Знайсці
02.12.2022 / 16:20РусŁacБел

Расійскія войскі могуць сысці з Запарожскай АЭС

Расійскія войскі могуць сысці з Запарожскай АЭС, сцвярджаюць крыніцы «Медузы», блізкія да кіраўніцтва РФ.

Увечары 1 снежня Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расійскія войскі выводзяць асобныя падраздзяленні з анексаванай часткі Запарожскай вобласці, а таксама рыхтуюць да эвакуацыі супрацоўнікаў мясцовых акупацыйных адміністрацый. Мэр Мелітопаля сёння адзначыў, што гаварыць пра адыход расійскіх вайскоўцаў з Запарожскай вобласці «пакуль рана».

Тым не менш, блізкая да Крамля крыніца «Медузы», а таксама суразмоўца, блізкі да ўрада РФ, сцвярджаюць, што Расія гатовая сысці з Запарожскай АЭС, узятай пад кантроль у пачатку поўнамаштабнай вайны. Цалкам пакідаць Запарожскую вобласць пры гэтым Крэмль «не плануе».

Па словах крыніц «Медузы», па плане Крамля АЭС нібыта могуць перадаць або Кіеву, або МАГАТЭ. У абмен на вывад войскаў з атамнай электрастанцыі расійскія ўлады нібыта разлічваюць атрымаць гарантыі бесперабойнага транзіту нафты і газу па тэрыторыі Украіны. Суразмоўцы «Медузы» сцвярджаюць, што ў Крамлі і ўрадзе «ёсць гатоўнасць да ўгоды».

Раней учора пра падрыхтоўку расійскіх войскаў да адступлення паведаміў Генштаб УСУ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера