Знайсці
02.12.2022 / 16:081РусŁacБел

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў арыштаваны сёмы раз запар. Агулам за кратамі ён будзе 101 дзень

Гэта праваабаронцам пацвердзіла «Хрысціянская візія». Чарговы суд над ім адбыўся падчас шостага арышту. Гэтым разам суд Ленінскага раёна Мінску прызначыў святару 13 сутак.

Агулам за кратамі Багамольнікава будуць утрымліваць 101 дзень. Былы сукамернік Уладзіслава навуковец Сяргей Гаранін паведаміў, што святар некаторы час трымаў галадоўку, а стан здароўя яго пагоршыўся.

Вядома, што Уладзіслаў перахварэў у няволі на кавід. Ён бесперапынна ўтрымліваецца ў нечалавечых умовах без сродкаў гігіены, бо перадачы для «палітычных» на Акрэсціна не прымаюць.

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Рамане Бандарэнку. 31 жніўня супрацоўнікі ГУБАЗіКа выламалі дзверы ў кватэру святара і затрымалі яго.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
02.12.2022
Адзiны баронiць страцiушую усялякую гонар i павагу БПЦ МП.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера