Знайсці
02.12.2022 / 15:501РусŁacБел

Шольц па тэлефоне заклікаў Пуціна вывесці войскі з Украіны

Канцлер Шольц таксама асудзіў ракетныя ўдары РФ па грамадзянскіх цэлях ва Украіне. Пуцін назваў назваў абстрэлы «вымушанымі і непазбежнымі», паведамляе Deutsche Welle.

Фота Michael Sohn

Канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правялі першую з сярэдзіны верасня тэлефонную размову, падчас якой абмеркавалі расійскія абстрэлы цывільнай інфраструктуры, падтрымку Украіны краінамі Захаду, выбухі на «Паўночных патоках» і ўгоду аб экспарце ўкраінскага збожжа праз парты на Чорным моры. Пра гэта паведамілі ў Берліне і Маскве ў пятніцу, 2 снежня.

«Гадзінная гутарка была прысвечана агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны і яе наступствам», — паведаміла ведамства друку i інфармацыі федэральнага ўрада. Як адзначаецца, у ходзе размовы канцлер асудзіў расійскія ўдары па цывільнай інфраструктуры Украіны і падкрэсліў «рашучасць Германіі падтрымліваць Украіну ў забеспячэнні яе абараназдольнасці ад расійскай агрэсіі». «Канцлер заклікаў прэзідэнта Расіі да хутчэйшага дасягнення дыпламатычнага развязання, у тым ліку да вываду расійскіх войскаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Лідары краін таксама абмеркавалі харчовую сітуацыю ў свеце — «асабліва напружаную ў выніку расійскай агрэсіўнай вайны». «Канцлер і прэзідэнт Расіі дамовіліся падтрымліваць кантакт», — дадалі ў Берліне.

Пуцін назваў дапамогу Украіне «дэструктыўнай лініяй»

Як паведамляе прэс-служба Крамля, прэзідэнт Пуцін заявіў канцлеру ФРГ, што «ракетныя ўдары па вызначаных цэлях на тэрыторыі Украіны» з'яўляюцца «вымушанай і непазбежнай рэакцыяй на правакацыйныя атакі Кіева супраць грамадзянскай інфраструктуры Расіі, уключаючы Крымскі мост і аб'екты энергетыкі».

Акрамя таго, Пуцін назваў «дэструктыўнай» лінію заходніх дзяржаў, якія аказваюць Кіеву дапамогу ўзбраеннямі і ажыццяўляюць падрыхтоўку ўкраінскіх вайскоўцаў. На думку Масквы, «усё гэта, а таксама ўсебаковая палітычная і фінансавая падтрымка Украіны прыводзіць да таго, што Кіеў спрэс адкідвае ідэю якіх-небудзь перамоваў».

Пуцін таксама заявіў пра неабходнасць «транспарэнтнага расследавання» выбухаў на «Паўночных патоках» з удзелам расійскіх профільных структур. Акрамя таго, лідары краін абмеркавалі рэалізацыю чарнаморскай збожжавай ініцыятывы аб вывазе з партоў Украіны збожжа і спадарожных прадуктаў. «Акцэнтаваная неабходнасць добрасумленнага комплекснага выканання «збожжавай угоды», што значыць ліквідацыю ўсіх бар'ераў і для расійскіх паставак», — паведамілі ў Крамлі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ну прадайце прадайце прадайце нам газу/адказаць/
02.12.2022
Размовы выглядала наступным чынам: ну вова ну ты же все понімаешь но не могу я, ну выведі ты хоть на сезон іх, чтобы ма газ у тебя купілі, а потом делай что хочешь, ну что ты такой упертый ну на меня же оні все давят ну не могу я закрыть глаза на ніх как ты я же в европе... і так дале ў адпаведным тоне. А ў вогуле чаго чакаць ад былых супрацоўнікаў штазі. І Меркель і Шольц родам з гэтай арганізацыі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера