Знайсці
02.12.2022 / 14:4610РусŁacБел

Што Лукашэнка хоча ад Пуціна? Імаверная прычына будучага візіту ў Расію

Сёння Аляксандр Лукашэнка сазваніўся з Уладзімірам Пуціным. Дамовіліся сустрэцца ў снежні для абмеркавання эканомікі. Што ж трэба Лукашэнку?

Фота: Dmitry Azarov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Эканаміст Дзмітрый Крук, старшы навуковы супрацоўнік BEROC, мяркуе, што галоўнай тэмай сустрэчы будзе цана на газ для Беларусі.

«Цана на газ не ўзгодненая і па сёння. А зараз гэта вельмі істотнае пытанне, бо менавіта нізкая цана на газ была адным з галоўных фактараў канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў, асабліва буйных. Найперш для «Гродна Азота» — гэта крытычна важна». 

Дзмітрый Крук

Летам цана для Еўропы дасягала 2000 даляраў за тысячу кубаметраў, цяпер яна складае 1000 даляраў.

Беларусь жа плаціць у расійскіх рублях цану, эквівалентную 128 далярам за тысячу кубаметраў. Гэта вельмі нізкі ўзровень, у разы меншы за цэны для Еўропы. 

Таму, лічыць эканаміст, цана на газ будзе пытаннем нумар адзін на будучай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

Ці будзе Лукашэнка прасіць наўпрост грошай? Пакуль незразумела, мяркуе Крук. Але магчыма.

«Апошняе, што было — 1,5 мільярда даляраў ад Расіі на імпартазмяшчэнне, але гэтую суму ўзгаднілі, яна нават адлюстраваная ў праекце бюджэту Беларусі, — нагадвае эканаміст. — Праўда,

у бюджэце стаіць лічба ў 2 мільярды. Адкуль возьмуцца тыя дадатковыя 500 мільёнаў? Напэўна, таксама з Расіі, прынамсі, я не бачу пакуль іншых крыніц. Гэта не такая істотная сума, але значэнне таксама мае.

Таксама, можа, будзе размова і пра доступ да расійскага рынку пазыкаў праз дзяржаўныя аблігацыі. Ну і традыцыйна можа будзе гаворка пра доступ на расійскі рынак, але там для беларусаў усё добра, асабліва на фоне сыходу з Расіі замежных вытворцаў». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
35
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
21
0
Дуплет/адказаць/
02.12.2022
Народ волнует лишь один вопрос - по кому первому из них заиграет Лебединое озеро? Желательно чтобы это случилось одновременно!
0
бык на вяроўцы/адказаць/
02.12.2022
Чалавеку пад семдзесят і ўсё яшчэ - папа дай. Колькі ж можна.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
03.12.2022
Дзенюх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930