Знайсці
01.12.2022 / 18:37РусŁacБел

З ІТ-кампаній упершыню пасля пачатку вайны звольнілі менш за 2000 чалавек за месяц

Нягледзячы на тое, што адток у IT-кампаній запаволіўся, агульны трэнд усё ж працягваецца — колькасць супрацоўнікаў у іх змяншаецца, хоць і не такімі тэмпамі, піша Dev.by.

ІТ-кампаніі звальняюць цяпер менш, нават нягледзячы на эфекты мабілізацыі ў Расіі. У кастрычніку з ІТ-кампаній сышло больш за 1,9 тысячы спецыялістаў — на 14% менш, чым у верасні. 

У той жа час кампаніям пакуль не ўдалося размарозіць найм. За кастрычнік яны ўзялі на працу больш за 900 чалавек. Гэта мінімум за апошнія 5 месяцаў і на 54,5% менш, чым за кастрычнік мінулага года. Таму з улікам невысокага (адносна 2021) найму адток запавольваецца, але ўсё адно працягваецца.

Усяго за 10 месяцаў 2022 года кампаніі нанялі больш за 11 000 спецыялістаў, а звольнілася больш за 25 000 (што аж на 78% больш, чым за такі ж перыяд 2021-га).

Такім чынам, чысты адток за кастрычнік — крыху больш за тысячу супрацоўнікаў, за 10 месяцаў — больш за 14 тысяч.

Чытайце таксама:

Яшчэ 20+ кампаній выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Намеснік дырэктара ПВТ пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Перагортваем старонку і працуем на стварэнне эканамічнай моцы

«Жонка мяркуе, што ехаць не варта». Айцішнікі, якія застаюцца ў Беларусі, расказалі, чаму не з'ехалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера