Знайсці
01.12.2022 / 17:558РусŁacБел

Дызайнерскае ноу-хау. На камбайне «Гомсельмаша» намалявалі выяву топ-менеджара ў абліччы старадаўняга волата

Незвычайнае дызайнерскае рашэнне распрацавалі ў даччынай кампаніі ААТ «Гомсельмаш», размешчанай у Бранску. Дызайнеры на гомсельмашаўскім камбайне намалявалі выяву рэальнага чалавека ў вобразе волата. Выданне «Флагшток» высветліла, хто гэта такі.

АТ «Брансксельмаш» робіць зборку гомельскіх камбайнаў для расійскага рынку.

Новае іх афармленне ўпершыню было прадстаўлена на выставе агратэхнікі «Аграсалон—2022», якая праходзіла ў пачатку кастрычніка ў Маскве. На корпусе мадэляў GS12 і FS80 былі намаляваныя сярэднявечныя волаты Перасвет і Дабрыня з сучасным сцягам Расійскай Федэрацыі.

А пасля гэтага дызайнеры завода вырашылі развіць тэму ў нечаканым кірунку. На выставе «ПоўдзеньАгра—2022», якая адбылася ў лістападзе 2022 года ў Краснадары, на мадэлі камбайна GS12 быў намаляваны волат Ерамей, у вобразе якога лёгка адгадваюцца рысы твару дырэктара ТАА ГД «Палессе-Поўдзень» Дзмітрыя Яроменкі.

Гэтая кампанія — афіцыйны дылер «Гомсельмаша» ў Паўднёвай і Паўночна-Каўказскай акругах РФ.

«Флагшток» паспрабаваў знайсці аналагічныя прыклады з дызайнерскай практыкі, але беспаспяхова.

Малюнак не вядомага шырокай публіцы топ-менеджара на корпусе камбайна, падобна, з'яўляецца абсалютнай навінкай для машынабудавання. Ці дасць гэта нейкі плён для павелічэння ўзроўню продажу камбайнаў, пакажа час.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.12.2022
А чо, борода растет от нижней губы?Ох уже эти мамкины дизайнеры, и безработные домохозяюшки с фриланса.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.12.2022
перасадзіў можа з якога месца
0
Valadzimir/адказаць/
02.12.2022
Пара, нагадаю аматарам умнО пукнуць, што ўсё, што тычылася славянскай нацыі літвінаў, якая фармавалася ў ВКЛ, называлася літоўскім. А "белоруссы-беларусы" - гэта штучная назва тутэйшага насельніцтва, беспамятных нашчадкаў літвінаў, якое засталося на тэрыторыі зьнішчанага Расеяй Вялікага Княства Літоўскага.
З фанетычна "правільным" словам "ліцвін" (заўважу, што па-сапраўднаму правільна будзе "ліцьвін"), яшчэ можна згадзіцца. А вось адносна нядаўна ўтворанае ад яго  "невероятными" белорусскими разумнікамі ідыёцкае слаўцо, прыметнік "ліцвінскі", якога ніколіранейне існавала, і якога, натуральна, няма ні ў якіх пісьмовых крыніцах і гістарычных дакументах, - мае мэтай, як можна зразумець, дадаткова і гарантавана адсекчы беспамятных белоруссов ад літоўскай гісторыі іхных славянскіх продкаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера