Знайсці
01.12.2022 / 17:24РусŁacБел

Украінцы і расіяне зноў абмянялі па 50 палонных

Пра новы абмен паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у тэлеграме.

«Правялі чарговы буйны абмен палоннымі. Вызвалілі 50 абаронцаў Украіны. Мы вяртаем абаронцаў Марыупаля і «Азоўсталі», вяртаем палонных, што былі ў Аленаўцы, параненых, у тым ліку ў баях на Данецкім, Луганскім, Запарожскім напрамках», — адзначыў ён.

Па словах Ермака, «гэта вялікая праца, якая працягваецца штодня. Мы будзем працаваць да вызвалення апошняга ўкраінца. Дзякуй Каардынацыйнаму штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Усе будуць дома».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930