Знайсці
01.12.2022 / 23:23 2

Якое слова ніколі не прамаўляюць у Нідэрландах, але ўсе чакаюць, калі гэта можна будзе зрабіць. Вельмі мілая гісторыя

IT-прадпрымальнік, сузаснавальнік і выканаўчы дырэктар Фонду беларускай салідарнасці Яраслаў Ліхачэўскі расказаў у фэйсбуку гісторыю пра забароненыя ў Нідэрландах словы.

Фота: Unox

Ёсць у Нідэрландах два словы, якія не прынята вымаўляць услых, піша Ліхачэўскі. Адно, усім вядомае F-word, то-бок мацернае. А ёсць яшчэ выключна мясцовае E-word.

«Слова гэтае — Elfstedentocht (Э’льф-стэ’йдэн-то’хт). Што літаральна азначае адзінаццаці гарадоў шлях. Нічога непрыстойнага, так? Дык чаму ж ніхто не кажа яго ўслых?

Рэч у тым, што гэты Эльфстэйдэнтохт — гэта сістэма каналаў даўжынёй 200 кіламетраў, якая звязвае паміж сабой адзінаццаць гарадоў паўночна-нідэрландскай правінцыі Фрысланд. І так здараецца, што калі-нікалі ўзімку гэтыя каналы замярзаюць ды пакрываюцца лёдам. Каб вы разумелі, здараецца гэта не тое, каб кожную зіму. За ўсё XX стагоддзе гэта здаралася толькі 15 разоў», — піша Яраслаў.

Першы раз у XX стагоддзі каналы замерзлі ў 1909 годзе, апошні — у 1997 годзе. Самая ж першая ўдалая спроба наведаць усе адзінаццаць гарадоў за адзін дзень зарэгістраваная ажно ў 1749-м годзе.

Пасля 1997 года, то-бок чвэрць стагодзя, Elfstedentocht не здараўся.

«І кожны, вось любы табе на вуліцы галандзец ведае, калі гэта было апошні раз, і шчыра спадзяецца, што вось у гэтым годзе яно дакладна зноў спраўдзіцца!

Чаму? Таму што, калі гэтыя каналы замярзаюць, уся-ўся краіна жыве толькі гэтай падзеяй. Шалёныя галандцы ладзяць 200-кіламетровую гонку на коўзанках па гэтых каналах!

Апошнія тры разы (1985, 1986, 1997) у гонцы ўдзельнічала амаль 17 тысяч чалавек, і гэта максімум, які каналы ды інфраструктура маглі вытрымаць у той час.

На наступны Elfstedentocht дамовіліся павялічыць квоту да 30 тысяч. Гэта значыць, што яшчэ сотні тысяч (калі быў шанец правесці ў 2021 годзе, верагодную колькасць гледачоў ацанілі ў 2 млн чалавек!) едуць глядзець і заўзець уздоўж каналаў», — распавядае Ліхачэўскі.

Каб прадухіліць транспартны калапс, правінцыю закрываюць для руху асабістага транспарту (акрамя мясцовых жыхароў), але ўсе цягнікі, аўтобусы ды ўсё, што толькі можна з грамадскага транспарту, перанакіроўваецца туды. Астатнія глядзяць гэта ўсё па тэлебачанні.

«Падчас Elfstedentocht ніхто ў краіне, акрамя транспарту ды экстранных службаў, не працуе. Агульнанацыянальнае свята!

Калі я толькі пераехаў сюды і мне мясцовыя сябры распавядалі пра гэтую традыцыю, я ў іх запытаўся: «А што калі «немцы» нападуць, а ў вас Elfstedentocht?» «Спачатку коўзанкі, потым немцы», — быў цалкам прадказальны галандскі адказ. Як няшмат трэба жыхарам адной з найбагацейшых краін свету для шчасця. Каб каналы замерзлі!

Дык чаму слова не прамаўляюць? Усё проста — кепская прыкмета. Калі скажаш услых — не спраўдзіцца», — тлумачыць Яраслаў.

Ліхачэўскі піша, што распавёў гэту гісторыю з праекцыяй на Беларусь.

«Elfstedentocht праводзіўся ў студзені 1940-га, праз тры тыдні пасля таго, як былі выкрытыя планы па ўварванні нацыстаў у Бенілюкс. Каналы зноў замерзлі ў 41-м ды ў 42-м, і галандцы не адмовіліся ад правядзення.

Што гэта? Спроба перагарнуць старонку ды працягваць жыць звычайным жыццём нават пад акупацыяй? Ці спосаб захаваць розум праз тое, каб трымацца сваіх традыцый і трымацца разам нават у самыя цёмныя часы? Ёсць пра што падумаць, асабліва напярэдадні Калядаў, асабліва калі Марыя ў рэанімацыі, а ў нас дома зноў гэткая цёмная пара.

Хай у нас будзе свой E-word, які будзе свяціць нам надзеяй нават праз самую непраглядную цемру», — піша ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Elfstedentocht у Драздах / адказаць
02.12.2022
У Беларусі таксама будзе свой Elfstedentocht - калі зайграе “Лебядзінае возера”
0
Р6619 / адказаць
02.12.2022
Лукакапцы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28