Знайсці
01.12.2022 / 00:008РусŁacБел

Аргенціна перамагла. Але і Польшча ідзе ў плэй-оф

Скончыўся групавы турнір у групе С.

Аргенціна выйшла ў плэй-оф, не сустрэўшы супраціву палякаў. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Аргенціна выйграла ў Польшчы 2:0. Галамі вызначыліся ў другім тайме Алексіс Мак Алістэр і Хуліян Альварэс. У канцы першага тайма Ліянэль Месі не забіў пенальці Войцеху Шчэнснаму.

Мексіка перамагла Саудаўскую Аравію 2:1. 

Аргенціна — 6, Польшча — 4, Мексіка — 4, Саудаўская Аравія — 3.

За кошт лепшай розніцы мячоў Польшча прайшла ў 1/8 фіналу (2:2 у палякаў супраць 2:3 у Мексікі). Але калі б мексіканцы выйгралі з лікам 2:0, то ўсё роўна ў плэй-оф выходзілі палякі за кошт меншай колькасці жоўтых картак.

Такім чынам, у 1/8 фіналу згуляюць у суботу Аргенціна — Аўстралія, а Францыя — Польшча ў нядзелю (18:00).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
0
Улад/адказаць/
01.12.2022
Улад, Таксама: калі б Мексіка забіла трэці гол :) 
0
Улад/адказаць/
01.12.2022
Австрияк, Дзякуй! Зразумеў! Я заўзятар-аматар :) Карыстаюся старымі ведамі. Памятаю, што некалі і манетку кідалі у паветра, каб прызначыць перамогу :)
01.12.2022
С такой игрой Польше нечего делать в плей-офф.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930