Знайсці
29.11.2022 / 22:307РусŁacБел

У Беластоку з’явіліся каталіцкія набажэнствы па-беларуску

Набажэнствы для рыма-каталікоў па-беларуску адбываюцца ў беластоцкім касцёле Маці Божай Гвадэлупскай. Яны сталі магчымымі дзякуючы намаганням, просьбам і зваротам у Беластоцкую архідыяцэзію вернікаў рыма-каталіцкага касцёла, якія пераехалі сюды з Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Імшы па-беларуску ў Польшчы ўжо вядуцца ў касцёлах Варшавы, Кракава, Познані, Гданьска, Лодзі.

Цяпер гэта будзе і ў Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе Уроцлаўская, 8.

Адпраўляць набажэнствы будзе ксёндз Гжэгаж Балеста, які да гэтага 7 гадоў меў служэнне ў Беларусі.

Адна з ініцыятарак правядзення беларускамоўных набажэнстваў для каталікоў Беластока кажа:

«Гэта штосьці дарагое, што нагадвае нам, хто мы, адкуль мы сюды прыехалі, што мы беларусы, што ў нас ёсць свая беларуская мова. І мы вельмі ўдзячныя, што нам дазваляюць маліцца на сваёй роднай мове, хоць мы тут меншасць, але жыхары Польшчы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Барацьбіт /адказаць/
30.11.2022
Апостал Сашка, зло быць злым. А рэлігія вучыць быць добрым.
1
матерь божья буденновская/адказаць/
30.11.2022
Барацьбiт , іконы , а не маці
0
відьмаявідьма/адказаць/
30.11.2022
Барацьбіт , якая рэлігія гэтаму вучыць?
"Не думайте, что Я пришел принести мир на землю; не мир пришел Я принести, но меч." - вось гэта штоле?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера