Знайсці
29.11.2022 / 15:39РусŁacБел

Генсак НАТА: Пуцін спрабуе выкарыстоўваць зіму як зброю

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што Паўночнаатлантычнаму альянсу ў сувязі з халодным часам года варта павялічыць пастаўкі Украіне паліва, медыкаментаў, цёплай экіпіроўкі для вайскоўцаў і іншай дапамогі, наўпрост не звязанай з баявымі дзеяннямі, піша Meduza.io.

Фота: Andreea Alexandru / AP Photo

«Усе вы бачылі спадарожнікавыя здымкі, на якіх Еўропа свеціцца, а ва Украіне — цемра», — сказаў Столтэнберг журналістам напярэдадні сустрэчы міністраў краін — сябраў НАТА ў Бухарэсце, каментуючы перабоі з электразабеспячэннем пасля расійскіх ракетных удараў.

«Пуцін спрабуе выкарыстоўваць зіму як зброю», — заявіў генеральны сакратар НАТА, адзначыўшы, што на палях бітваў расійскія войскі церпяць паразу.

З тым, што Украіне спатрэбіцца не толькі ваенная дапамога, згодны і іншыя ўдзельнікі саміту.

«Гэта будзе жудасная зіма для Украіны, таму мы працуем над узмацненнем нашай падтрымкі, каб яна была ўстойлівай», — сказаў Reuters высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат.

Адначасова краіны — чальцы НАТА збіраюцца ўзгадніць і павелічэнне паставак зброі ва Украіну.

«Найбліжэйшыя месяцы стануць вялікім выпрабаваннем для ўсіх нас. Для Украіны гэта экзістэнцыяльнае пытанне, для нас маральнае. Мы павінны працягваць дапамагаць Украіне столькі, колькі неабходна», — заявіў міністр замежных спраў Славакіі Расціслаў Качар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера