Знайсці
29.11.2022 / 14:49РусŁacБел

NYT распавяла пра новае знойдзенае масавае пахаванне пад Херсонам

На поўдні Херсонскай вобласці ў вёсцы Праўдзіна знойдзена новае масавае пахаванне. Пасля адыходу расійскіх войскаў з правага берага Дняпра там выяўляюцца новыя сведчанні магчымых ваенных злачынстваў, піша газета New York Times.

Па інфармацыі выдання, у агульнай магіле былі знойдзены целы шасцярых мужчын, забітых стрэламі ва ўпор. Іх рукі былі сцягнутыя за спіной, а вочы закрытыя павязкамі, паведамляе газета. Непадалёк былі пахаваныя целы яшчэ двух чалавек, у тым ліку маладой жанчыны.

На месцы пахавання працуюць следчыя па ваенных злачынствах. Газета піша, што загінулыя, відавочна, работнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства, якіх расійскія вайскоўцы схапілі, бо западозрылі ў шпіянажы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930