Знайсці
03.12.2022 / 08:28РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Сырныя палачкі — для вечарыны ці пад футбол

Слоеныя, масляністыя сырныя палачкі — цудоўная закуска, што будзе прыдатнай як на вечарыне з сябрамі, так і пад футбольчык. Калі хочаце зрабіць іх больш пікантнымі, дадайце гарчыцы і перцу.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць сырныя палачкі, вам спатрэбіцца:

  • 375 грамаў мукі
  • дробка солі
  • 225 грамаў масла, парэзанага кубікамі
  • 150 грамаў нацёртага сыру чэдар (можна замяніць на груер ці эменталь)
  • 50 грамаў цертага сыру пармезан (можна замяніць на груер ці эменталь)
  • дробка сухой гарчыцы
  • маленькая дробка каенскага перцу (можна замяніць на сушаны чырвоны перац)
  • жаўткі ад двух курыных яек
  1. Прасейце ў міску муку і дробку солі. Кончыкамі пальцаў уцірайце масла, пакуль усе камячкі не знікнуць, а тэкстура не стане падобнай да дробных хлебных крошак. Дадайце сыр, сухую гарчыцу, чырвоны перац і жаўткі. Дадайце 4—5 сталовых лыжак халоднай вады і замясіце густое цеста.
  2. Загарніце ў харчовую плёнку або ў поліэтылен і прыбярыце ў халадзільнік на 30 хвілін.
  3. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  4. Засцяліце бляху паперай для выпечкі. Раскачайце цеста ў квадрат таўшчынёй некалькі міліметраў. Разрэжце квадрат напалову, потым разрэжце кожную палову на палоскі шырынёй у 1 сантыметр.
  5. Акуратна перакладзіце палоскі на бляху і выпякайце іх 10—15 хвілін, пакуль цеста не стане хрусткім. Пакіньце астываць на блясе.

Чытайце таксама:

Вось чаму карысна есці яйкі ўкрутую

Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак

Пяць памылак, якія не даюць вам зварыць смачны суп

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера