Знайсці
28.11.2022 / 12:37РусŁacБел

Праведзены клінічныя выпрабаванні беларускага эндапратэза каленнага сустава

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі праведзены клінічныя выпрабаванні айчыннага каленнага сустава. Таксама праведзена аператыўнае эндапратэзаванне, паведамляе Мінздароўя.

Сустаў распрацаваны і выраблены ў навукова-тэхналагічным парку БНТУ «Палітэхнік» сумесна з супрацоўнікамі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. На днях пацыентцы з астэаартрытам каленнага сустава быў імплантаваны беларускі эндапратэз «Палімедтэх». Гэтая арыгінальная мадэль эндапратэза каленнага сустава прызначана для лячэння цяжкіх формаў астэаартрыту каленнага сустава.

Пасля атрымання рэгістрацыйнага пасведчання на эндапратэз клінічныя выпрабаванні працягнуцца ў 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска і іншых вядучых клініках краіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера