Знайсці
23.11.2022 / 09:351РусŁacБел

Купалаўцы падрыхтавалі новы праект

Прэм'ера трох чытак спектакляў беларускіх аўтараў і рэжысёраў адбудзецца ў тэатры Рампэ (Штутгарт) 26 лістапада, а таксама ў фармаце жывога стрыму на YouTube-канале «Купалаўцы».

Kupalaucy: Kuo Vadis? — гэта новы тэатральны праект незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» і нямецкай культурніцкай арганізацыi KuB / Kulturverein Belarus. Праект мае форму творчых лабараторый i прасоўвае маладую беларускую лiтаратуру i драму, сумесную працу памiж беларускiмi i нямецкiмi спецыялiстамi.

У кастрычнiку 2022 года тры тандэмы маладых аўтараў і рэжысёраў — Сяргея Лескеця і Рамана Падалякі, Ганны Златкоўскай і Андрэя Саўчанкi, Аляксандра Чарнухi і Марыны Мiхальчук — былi запрошаны да ўдзелу ў першай лабараторыi праекта. У вынiку iх сумеснай працы над ужо iснуючым лiтаратурным матэрыялам былi створаны тры новыя п’есы. Такiм чынам, праект асвятляе тры вымярэнні беларускай ідэнтычнасці ў трох новых творах: традыцыі i беларускiя каранi, рэчаiснасць вымушанай эміграцыi і кафкiянства iснуючай бюракратыi.

Фота: Купалаўцы

15 лiстапада распачалася другая лабараторыя праекта, мэта якой — тры чыткі новых п’ес.

У другой лабараторыi ўдзельнiчаюць акцёры незалежнай групы «Купалаўцы», рэжысёры Раман Падаляка, Андрэй Саўчанка i Марына Мiхальчук, а таксама беларускiя i нямецкiя мастакi i спецыялiсты.

Прэзентацыя прэм’ер трох чытак-спектакляў ужывую пройдзе ў тэатры Рампэ ў Штутгарце 26 лістапада.

Пачатак паказу — 18:00 па нямецкім часе. Спектаклi будуць прадстаўлены на беларускай мове з нямецкiмi субцітрамi. Жывы стрым, а пазней i запic чытак будзе даступны на YouTube-канале групы «Купалаўцы».

Стрым пачнецца 26 лістапада а 20:00 па беларускім часе. Працягласць чытак: прыблiзна 40 хвілін з 15-хвіліннымi антрактамi.

Акрамя сцэнiчных чытак, у гэты дзень таксама запланавана панэльная дыскусiя памiж беларускiмi i нямецкiмi экспертамi, прысвечаная шырокiм пытанням сучаснасцi i будучынi незалежнага беларускага мастацтва, пытанням актуальнасцi i прасоўвання беларускай культуры на Захадзе і, у прыватнасці, у Германii, варыянтам развiцця мастацтва ў эмiграцыi. Гэтая размова адбудзецца ў тэатры а 16:00 па нямецкім часе (18:00 — па беларускім).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Anatol Starkou/адказаць/
23.11.2022
Дык вось яна якая адроджаная беларускасць: беларуская мова з нямецкiмi субтытрамi. Вось менавіта дзеля гэткага адраджэння нацыі мы швэндаліся па Мінску за Зянонам пад бчб сцягам (я) з 1989 пакуль ён не з'яехаў у 1996 у Польшчу ды Амерыку. Нямецкія субтытры наша бчб усё!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера