Знайсці
22.11.2022 / 20:373РусŁacБел

Нобелеўскі лаўрэат Муратаў у гутарцы з Дудзём патлумачыў, чаму расіяне гінуць і маўчаць

Пуцін зрабіў службу ў арміі адзіным магчымым сацыяльным ліфтам для жыхароў правінцыі, а смерць роднага на вайне — выгаднай для сем'яў, якія жывуць у галечы, расказаў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, галоўны рэдактар «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў у інтэрвʼю Юрыю Дудзю. Ëн таксама звярнуў увагу на ролю царквы і купленых блогераў у завабліванні людзей на фронт. І параўнаў сітуацыю з часамі Чачэнскай вайны.

Тут і далей: скрын відэа

Дзмітрый Муратаў заўважыў, што ніводзін дэпутат, ні той жа сын Мядзведзева, да прыкладу, на вайну не ідуць, у той час як «аблавы па ўсёй краіне, каб закрыць тысячакіламетровую лінію фронту». «Таму што гэта справа народа — ісці паміраць у акопах. Мы народу заплацім за яго смерць».

Муратаў узгадвае, што падчас Чачэнскай вайны была іншая атмасфера ў краіне і была іншая каштоўнасць жыцця салдата.

«Вось увайшлі ў Чачню. Ну ўвайшлі тыпу і ўвайшлі. А потым дзеці пачалі знікаць: не пісаць, не тэлефанаваць. І тады маці паехалі ў Чачню выконваць абавязкі радзімы. Яны пачалі іх шукаць».

Жанчын пасялілі ў адну з вайсковых казармаў, яны харчаваліся ў сталоўцы з вайскоўцамі (толькі ім, у адрозненне ад афіцэраў, не давалі смятаны да баршчу, узгадвае дэталь Муратаў).

«Спачатку ў казарме жыло 30 маці, потым ледзь не 100». Калі армія сыходзіла, яны казарму забралі з сабой, а маці засталіся.

«Яны хадзілі па ўсёй Чачні, абменьваліся данымі аб сваіх дзецях. Ганна Іванаўна Пісецкая здагадалася, што гэта не яе сын дасланы ёй у труне. Знайшла яна свайго сына і знайшла маці таго, чые парэшткі былі пахаваныя ў яго магіле».

Рускім жанчынам дапамагалі чачэнскія маці. «У Чачні жанчына — гэта вельмі аўтарытэтны чалавек, яе нельга пакрыўдзіць, і калі яна казала: аддай палоннага, аддавалі палоннага», — узгадвае Муратаў.

«І маці заступіліся за сваіх дзяцей. Шмат у чым вайна была спыненая, таму што маці пайшлі», — кажа ён.

Сёння ж расійскія маці не едуць на фронт шукаць сваіх дзяцей.

«А цяпер… як пісьменна падышла дзяржава да пытання гэтай галечы». Муратаў прыгадвае, што ў Маскве, напрыклад, у багатым рэгіёне сям’і загінулага кантрактніка да федэральных грошай у 7,5 млн рублёў бюджэт сталіцы дадае 3 млн рублёў.

«Гэтая ж інвестыцыя ў смерць аказваецца надзвычай выгаднай. І людзі кажуць: ну так, але ж затое грошы дадуць.

Зарплата на прадпрыемстве заўсёды ў 10 разоў ніжэйшая, чым зарплата па кантракце ў войску. Кантрактнік, напрыклад, з Уладзімірскай вобласці атрымлівае 300 тысяч рублёў, а заробак, дапусцім, на заводзе, дзе робяць падфарнікі, або на заводзе вентылятарным ва Уладзімірскай вобласці — максімум 25—30 тысяч рублёў — у 10 разоў вайна каштуе даражэй, чым мірная праца», — звяртае ўвагу Муратаў.

Смерць становіцца выгаднай справай. «Царква зладзіла праект пад назвай «Смерць у абмен на дараванне грахоў», а ўлада — аўкцыён нябачанай шчодрасці «Смерць як удалае ўкладанне сямейных інвестыцый».

А чалавек за службу па кантракце, калі ён загінуў, атрымае столькі грошай, колькі ён павінен быў бы зарабляць на працягу чвэрці стагоддзя».

Муратаў узгадвае адказ адной з жанчын, любімы брат якой загінуў на вайне. Сястра ўзяла грошы за яго смерць. На пытанне, як яна магла, яна адказала: «Калі б я магла вярнуць брата, я б грошы не ўзяла. А калі я не магу вярнуць брата, чаму я павінна губляць грошы?»

«Паглядзіце, як яны ставяцца да каштоўнасцяў жыцця. Галеча прыводзіць да таго», — мяркуе нобелеўскі лаўрэат.

Ён узгадвае прапаганду вайны і мабілізацыі, калі купленыя блогеры на мармеладзе, цукерках і бульбе фры пераконвалі, што вайна забярэ не так ужо і шмат жыццяў, людзей у Расіі хапае.

«Нейкая блогерка, яна была купленая оптам, як і іншыя блогеры, для прапаганды вайны, паказала: вось адна бульбачка, а ў пакеціку сто засталося. Мы ж мабілізуем вось столькі, хер з ёй з той бульбай, ну яна аддасць жыццё. А вось мармелад або цукерка, а ў пакуначку яшчэ 100 цукерак. Ды што мы будзем [хвалявацца] з-за адной гэтай цукеркі? Пакет жары, бульбу жары, забудзься пра гэту адну лустачку і адну цукерку.

Бо людзі павінны ідэнтыфікаваць сябе з народам і з вялікай краінай, а не са сваім вузкаэгаістычным інтарэсам, звязаным з тым, што калісьці акушэрка ўдарыла твайго сына па азадку і пусціла ў гэтае жыццё.

Пуцін даў людзям веліч, абыходзячы стадыю камфорту. Гэта вялікая сацыяльная інжынерыя», — рэзюмуе Муратаў.

Чытайце таксама:

«Сярод маіх знаёмых няма нават тых, хто казаў бы «не ўсё так адназначна». Як змянілася жыццё ў Санкт-Пецярбургу з пачаткам вайны

Не толькі янота. Навошта расіяне скралі парэшткі Пацёмкіна з Херсона

Чалы: Ой, нездарма Лукашэнка павіншаваў з юбілеем на сваім сайце Пятра Пятровіча Пракаповіча 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
22.11.2022
Людзкае жыцьцё нічога ня значыць у «русском мире».
0
Павл/адказаць/
22.11.2022
Напэўна так і есць. А можа проста яны рабы, рускія/расейцы. Што ім скажуць, то і зробяць
0
Нина/адказаць/
23.11.2022
Слушать/смотреть прокремлевских блогеров будет только кретин. Что в рашке неудивительно. Три фактора, на которых держится приток в армию по контракту или добровольно в ходе мобилизации: генетически обусловленный низкий интеллектуальный уровень; невежество; нищета. Насчет первого фактора сразу оговорюсь: в деревнях, где поколение за поколением живут на одном месте и женятся тут же, интеллектуалу взяться неоткуда. Насчет нищеты: наряду с пропагандой это самое мощное (и страшное) орудие путинского режима. Чем больше в стране нищих, тем больше в ней потенциального пушечного мяса. Называть же эти обещанные сотни тысяч/миллионы социальным лифтом - по сути, пользоваться кремлевской риторикой: мол, у кого больше денег, к тому больше уважения. Ага, в ходу у воров и дураков.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера