Знайсці
22.11.2022 / 07:50РусŁacБел

СМІ: Брытанія перадала Украіне ракеты Brimstone 2 з лазерным навядзеннем. Чым яны адметныя

Брытанія адправіла Украіне ўдасканаленую мадэль высокатэхналагічнай ракеты з сістэмай лазернага саманавядзення Brimstone, далёкасць палёту якой удвая большая, чым у папярэдняй версіі, піша Daily Telegraph.

MBDA Systems

Ракеты Brimstone 2 звычайна запускаюцца са знішчальнікаў, аднак украінскія войскі выкарыстоўваюць у якасці пускавой платформы мадыфікаваныя грузавікі.

Вялікабрытанія ўпершыню перадала Украіне ракеты Brimstone першага пакалення шэсць месяцаў таму, але на відэазапісе, апублікаваным раней каралеўскімі ВПС, відаць, як больш дасканалая мадэль рыхтуецца да транспартавання на базе ў Оксфардшыры.

Ракеты, кожная з якіх каштуе каля 175 тысяч фунтаў стэрлінгаў, прызначаныя ў асноўным для знішчэння наземных цэляў, у тым ліку транспартных сродкаў, якія рухаюцца з вялікай хуткасцю.

Brimstone, у прыватнасці, могуць самастойна выбіраць больш прыдатную цэль з загадзя запраграмаванага спіса з дапамогай высокачастотнага радара, не чапаючы пры гэтым цывільныя транспартныя сродкі або менш важную ваенную тэхніку праціўніка.

Улічваючы лазернае навядзенне і высокую дакладнасць, ракеты могуць запускацца ў густанаселеных раёнах, што зніжае верагоднасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Рышы Сунак падчас візіту ў Кіеў у мінулыя выхадныя абвясціў пра выдзяленне Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі 50 млн фунтаў, нагадвае выданне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
88
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930